24 красавiка 2024, Серада, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі з вуліцы Цэнтральнай выйшлі на стыхійны мітынг

7
Менчукі з вуліцы Цэнтральнай выйшлі на стыхійны мітынг

Людзі патрабуюць спыніць высечку дрэў.

Жыхары дамоў на вуліцы Цэнтральнай у канцы мінулага тыдня былі непрыемна здзіўлены: у іх дварах пачалася масавая высечка дрэў. Высветлілася, што прыбіраюць дрэвы, чысцячы пляцоўку пад пракладку цеплатрасы. Сёння людзі сабраліся патрабаваць спыніць высечку, паведамляе tut.by.

— Яны збіраюцца праводзіць мадэрнізацыю цепламагістралі, якая праходзіць пад дарогай. Паводле праекта дарогу наважылі не чапаць, а пракласці новыя трубы пад зялёнай зонай. Гэта значыць высечы 60 лісцяных, 43 іглічных, 25 пладовых дрэў плюс хмызнякі. Наўзамен хочуць высадзіць дзесьці 19 іглічных, 4 дубовых, 16 кустоў і 16 ядлоўцаў. У нас тут растуць дрэвы, якія яшчэ бацькі садзілі ў дзяцінстве, — кажа мясцовы жыхар Аляксандр.

Мясцовыя жыхары абураныя такім жаданнем зэканоміць: высекчы дрэвы, каб потым не перакладаць асфальт.

У Зелянбудзе Заводскага раёна тлумачылі, што дрэвы пілуюць менавіта таму, што цеплатраса праходзіць пад зялёнай зонай. І такая пастанова была прынятая пры распрацоўцы праекта мадэрнізацыі цеплатрасы.

— Мы ў гэтым ланцужку канчатковае звяно, мы выйгралі тэндэр на працы і цяпер іх выконваем. Пастанова аб высечцы дрэў пад рамонт цеплатрасы прымалі падчас распрацоўкі праекта. Мы прынялі гэта ўжо як дадзенасць, — кажуць у Зелянбудзе Заводскага раёна. — Цеплатраса, згодна з таксацыйным планам, праходзіць пад зялёнай зонай і пастанова аб тым, каб абыйсці зону павінны былі прымаць праекціроўшчыкі. Мы толькі выконваем працу.

Паводле плана на вуліцы высякуць 135 дрэў і 358 кустоў. Наўзамен высечаных дрэў будуць зроблены кампенсацыйныя пасадкі: за кожнае высечанае дрэва пасадзяць у сярэднім тры новых. Частка раслін -150 дрэў — ужо высаджаная, частку пасадзяць восенню. Усяго — 298 дрэў і 498 кустоў.

ГЭТЫЯ ДРЭВЫ ТАКСАМА ПЛАНУЮЦЬ СПІЛАВАЦЬ

Але людзі кажуць: дрэвам па 50 гадоў — відавочна ж, што яны растуць не над старой цеплатрасай.

Сёння з раніцы прысутным пацвердзілі: так, старая цеплатраса — пад дарогай, сякуць пад новую.

- Мы плануем для цеплатрасы пракласці лінію, секчы будзем па таксацыйным плане. Гэта будзе новая цеплатраса, не рамонт старой, - распавёў прысутным прараб Алег Мазаляка, - Мы проста выканаўцы, усё робім згодна з праектам і дамовамі.

Прараб тлумачыць: пастанову секчы дрэвы прымаў заказчык праекта.

Пасля званка кіраўніцтву, прараб сказаў, што на працягу паўгадзіны да людзей прыедуць прадстаўнікі заказчыка праекта - Менскэнэргаспецрамонт.

Пакуль жа падпісваюцца пад калектыўнымі зваротамі з патрабаваннем не пагаршаць экалагічны стан гэтага раёна і перагледзець праект.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках