19 красавiка 2024, Пятніца, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожнае чацвёртае прадпрыемства Менска працуе ў страту

4
Кожнае чацвёртае прадпрыемства Менска працуе ў страту

Колькасць стратных арганізацый сталіцы ў студзені-сакавіку 2017 года склала 23% ад іх агульнай колькасці.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, колькасць стратных арганізацый знізілася з 380 да 348, або на 8,4%. Іх удзельная вага - з 24,9 да 22,8%, паведамляе БДГ.

Як паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менска, чысты прыбытак арганізацый склаў 1 млрд 607,4 млн. рублёў, што ў 7,2 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года.

Прыбытак да падаткаабкладання склаў 1 млрд 860,7 млн. (у 4,7 разы больш студзеня-сакавіка 2016 года). Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 9,3% да 1 млрд 241,4 млн рублёў.

Рэнтабельнасць продажаў за першы квартал гэтага года склаў 8,6% супраць 8,3% у студзені-сакавіку 2016 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 11% супраць 10,6%.

Даход ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў існых цэнах склаў 14 млрд. 430,6 млн. рублёў, або на 5,2% больш, чым у студзені-сакавіку 2016 года.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за першы квартал 2017 года павялічыўся на 5,8% да 11 млрд 287,2 млн. рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках