29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Папкова: Марш абураных беларусаў запомню на ўсё жыццё

3
Наталля Папкова: Марш абураных беларусаў запомню на ўсё жыццё
НАТАЛЛЯ ПАПКОВА
ФОТА: «Радыё Свабода»

Увосень пратэстныя акцыі ўспыхнуць з новай сілай.

Актывістка аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і «Маладой Беларусі» Наталля Папкова ў інтэрв'ю сайту сharter97.org падвяла вынікі пратэстнай вясны 2017.

- Вы актыўна бралі ўдзел у шматлікіх акцыях пратэсту, бачылі людзей, якія выходзілі на вуліцы. Якімі былі простыя ўдзельнікі акцый пратэсту?

- Людзі былі настроены вельмі аптымістычна і па-баявому. Удзельнікам акцый ужо было мала банальнага скасавання падатку на «дармаедства», яны патрабавалі сыходу прэзідэнта. Я думаю, што калі зноў падымуць тэматыку дэкрэта №3 - людзі абавязкова выйдуць на вуліцы і будуць змагацца за свае правы. Людзі настроеныя рашуча і ўлады не ў сілах спыніць пратэстныя настроі.

- Акцыі гэтай вясны запомняцца не толькі сваёй колькасцю, але і маштабамі, ці стала для вас нечаканасцю, што за Менскам пратэстную эстафету падхапіла ваша роднае Берасце?

- Для мяне гэта не было сюрпрызам. Бо ў рэгіёнах сітуацыя яшчэ больш дрэнная, чым у сталіцы.

Беларусы выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, нягледзячы на рэпрэсіі, запалохванне ўладаў і проста зняпраўдзілі міф пра «памяркоўных» беларусаў.

- Чым асабіста для вас запомняцца гэтыя пратэсты? Назавіце тры самыя яскравыя моманты, якія вам запомняцца назаўжды?

- Cамая яскравая падзея - акцыя 17 лютага, Марш абураных беларусаў, калі я пераадолела страх і наважылася выйсці на імправізаваную трыбуну, каб выступіць перад людзьмі. Гэта было проста незабыўна. Таксама я запомню, як мяне з ІЧУ горада Берасця сустракаў лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч. Тады ён прапанаваў мне ўзначаліць берасцейскае аддзяленне беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Гэта было вельмі прыемна і гэта я запомню на ўсё жыццё. Я не забуду падтрымку і салідарнасць беларусаў, якія прыходзілі на акцыі, прапаноўвалі сваю дапамогу, прапаноўвалі схавацца ў іх перад надыходзячымі акцыямі, бо з актывістамі змагаліся з дапамогай прэвентыўных затрыманняў. Гэтыя моманты я запомню на ўсё жыццё. Аналізуючы ўсе гэтыя падзеі, падвяду вынік: увосень пратэстныя акцыі ўспыхнуць з новай сілай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках