25 красавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як 31-гадовы мянчук стаў дзецюком на мільён даляраў

9
Як 31-гадовы мянчук стаў дзецюком на мільён даляраў

Міліцыя шукае пацярпелых ад дзёрзкай афёры.

Міліцыя затрымала 31-гадовага менчука, якога падазраюць у махлярстве на 1 млн даляраў. У дачыненні да мужчыны распачата ўжо 15 крымінальных спраў. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

Папрацаваўшы мэнэджэрам у адной са сталічных фірмаў, якая спецыялізуецца на продажы аўтазапчастак і маторнай алівы, мужчына надумаў пачаць свой бізнэс.

Сябрам і знаёмым ён прапанаваў зрабіць «інвестыцыі» ў свой бізнэс і атрымліваць з гэтага дывідэнды. Атрыманыя сумы былі розныя - ад 3 да 600 тысяч даляраў.

- Ашуканыя грамадзяне першапачаткова верылі, што затрымкі з вяртаннем грошай звязаныя з цяжкасцямі, якія ўзнікалі пры ўрэгуляванні розных пытанняў з партнёрамі, а таксама былі звязаныя з затрымкай грузу на мытні, - распавядаюць у ГУУС.

Але праз некаторы час мужчына перастаў адказваць на званкі і закрыў офіс, а ў міліцыю пачалі паступаць заявы ад пацярпелых. Падазраванага затрымалі супрацоўнікі Савецкага РАУС сталіцы.

Паводле ацэнак міліцыі, за два гады фігурант ашуканскім шляхам завалодаў сумай больш як 1 мільён даляраў. Распачата 15 крымінальных спраў паводле арт 209 Крымінальнага кодэкса (Махлярства).

- На сёння сталічныя праваахоўнікі выявілі не ўсё кола пацярпелых асоб, - мяркуюць у ГУУС.

На мінулым тыдні паступіла яшчэ адная заява аб махлярстве на 23 тысячы даляраў ад мужчыны, які быў для фігуранта старым знаёмым.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках