24 красавiка 2024, Серада, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Светлагорская спартоўка ўстанавіла новы сусветны рэкорд

3
Светлагорская спартоўка ўстанавіла новы сусветны рэкорд

Ганна Коўтная стала чэмпіёнкай свету, устанавіўшы новы сусветны рэкорд у сілавым шматбор'і.

У мінулыя выхадныя ў Маскве праходзіў Чэмпіянат Свету Асацыяцыі сілавога мнагабор'я «Віцязь». На спаборніцтвы ў сталіцу Расеі прыбыло больш за пяцьсот спартоўцаў. Акрамя беларускай каманды, у складзе якой выступала і Ганна Коўтная, у тыпе «гіравы спорт» (паўмарафон з рэгламентам часу 30 хвілін) узялі ўдзел прадстаўнікі Расеі, Украіны, Польшчы і Эстоніі, піша gomel.today.

«Нашы спартоўцы прыкметна палепшылі свае вынікі, што дазволіла нам пазмагацца за прызавыя месцы, - распавёў трэнер беларускай каманды Сяргей Мацкевіч. - Нашы прадстаўнікі здабылі 6 залатых і тры срэбраныя медалі. У неафіцыйным камандным заліку мы крыху саступілі гаспадарам чэмпіянату - камандзе Расейскай Федэрацыі, заняўшы ганаровае другое месца. Сярод жанчын пераможцай стала наша спартоўка Ганна Коўтная са Светлагорску. У вагавой катэгорыі 50 кг яна 579 раз падняла за паўгадзіны 10-кілаграмовую гіру. Гэта сусветны рэкорд і заслужаны залаты медаль!»

Ганне Коўтнай 24 гады. Нарадзілася і вырасла ў вёсцы Карані Светлагорскага раёна. У гіравы спорт прыйшла практычна выпадкова тры гады таму. Уладальніца двух сусветных дасягненняў, неаднаразовая пераможца і прызёрка спаборніцтваў у сілавым шматбор'і.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках