28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанцы: «Усё роўна, адкуль гэты мэр - у іх усіх на твары адна пячатка стаіць»

13
Аршанцы: «Усё роўна, адкуль гэты мэр - у іх усіх на твары адна пячатка стаіць»

Што мясцовыя жыхары думаюць пра загад Лукашэнкі падняць раён «з руін і попелу».

У аўторак 23 траўня ў Воршы праходзіць выязное пасяджэнне прэзідыума беларускага ўрада, піша «Салідарнасць».

Плануецца, што міністры амаль у поўным складзе прыедуць у раённы цэнтр, наведаюць мясцовыя прадпрыемствы, каб пракантраляваць выкананне ўказання Лукашэнкі, якое ён зрабіў падчас звароту да народа і «парламенту».

Адным з першых плануецца праінспектаваць мясцовае кандытарскае прадпрыемства «Салодкая краіна», якое не выконвае зацверджаны на дзяржаўным узроўні бізнэс-план.

Паводле інфармацыі журналістаў, у горадзе цягам некалькіх тыдняў актыўна рыхтаваліся да прыезду «вялікіх чыноў».

Напрыклад, мясцовых прадпрымальнікаў пад пагрозай распачынання адміністрацыйных спраў «пераканаўча папрасілі» акультурыць тэрыторыю вакол крам на цэнтральных вуліцах горада.

- Прыйшла папера, просяць з'явіцца ў выканкам, каб на мяне склалі адміністрацыйны пратакол. Давялося зрабіць рамонт, - прызнаецца адзін з аршанскіх прадпрымальнікаў.

Таксама да візіту прыезджых чыноўнікаў рыхтаваліся на мясцовых прамысловых прадпрыемствах.

- То адзін міністр прыязджаў, то другі, - кажуць аршанцы. - Работнікаў паставілі бардзюры фарбаваць і кусты стрыгчы, а да вытворчасці нікому справы няма. Якая тут праца - усім цяпер не да гэтага.

Больш за ўсё мясцовае начальства баіцца, што з інспекцыяй у горад прыедзе сам Лукашэнка, таму стараюцца загадзя навесці «марафет».

Таксама жыхары горада абмяркоўваюць прызначэнне новага старшыні Аршанскага райвыканкама Леаніда Пянькоўскага, які напярэдадні патрапіў у эпіцэнтр скандалу. Ад знаходжання чыноўніка на пасадзе ў Воршы не чакаюць нічога добрага, як, зрэшты, і ад усёй шуміхі, якая ўзнялася вакол раённага цэнтра.

- Усё адно, адкуль гэты мэр - у іх усіх на твары адна пячатка стаіць. Розніцы паміж імі асабліва не відаць, - прызнаецца мясцовы жыхар.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках