25 красавiка 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не маўчыце!

8
Не маўчыце!
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Неабходна расказваць праўду пра ўмовы ўтрымання ў следчым ізалятары КДБ.

Пра гэта адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку».

«Наш паплечнік Сяргей Кунцэвіч з сакавіка знаходзіцца ў следчым ізалятары за нібыта «падрыхтоўку масавых беспарадкаў». Нядаўна Сяргей здолеў перадаць на волю паведамленне, у якім заклікаў беларусаў не баяцца дыктатуры, заснаванай на жорсткасці і страху. Таксама ён паведаміў, што адразу пасля затрымання перад Днём Волі 25 сакавіка яго катавалі электрашокерам, каб даведацца аб маім месцазнаходжанні.

Усяго ў справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» было затрымана больш за 30 чалавек. Палову з іх пасля выпусцілі. Паплечнікі вызваленых сцвярджаюць, што іх таксама катавалі ў зняволенні. Але самі яны не могуць распавесці пра катаванні, бо давалі падпіску пра неразгалошванні.

Не знаходжу такую пазіцыю ні маральнай, ні законнай. Згодна з артыкулам 20-га Канстытуцыі, катаванні не дапускаюцца. Яны з'яўляюцца крымінальным злачынствам. Заявіць пра гэта злачынства - грамадзянскі абавязак. Ніякія «падпіскі» не могуць скасаваць такі абавязак. Я не кажу ўжо аб маральнай адказнасці перад тымі, хто застаўся ў зняволенні. Вашае маўчанне дазваляе катаваць іх далей.

Бярыце прыклад з Сяргея Кунцэвіча, які здолеў заявіць пра катаванні з турмы. Хоць там яму пагражае значна большая помста злачынных катаў. Будзьце годнымі, каб потым не было сорамна жыць».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках