25 красавiка 2024, Чацвер, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $54

2
Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $54

Кошт паўночнаморскай нафты знізіўся пасля прапановы Трампа прадаць палову стратэгічных запасаў сыравіны краіны.

Кошт барэля нафты маркі Brent пасля ўздыму 22 траўня да $54 цягам 23 траўня знізіўся да адзнакі $53,24, сведчаць звесткі таргоў.

Паводле стану на 23 траўня кошт на ф'ючэрсы Brent складае 53,66$ за барэль, піша gordonua.com.

Нафта таннее праз планы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прадаць палову стратэгічных запасаў сыравіны ЗША. Бюджэтны план Трампа мяркуе, як паступовы продаж паловы стратэгічных нафтавых запасаў ЗША, так і пашырэнне свідравання на Алясцы, што вынікае з дакументаў, адзначае агенцтва.

Таксама падкрэсліваецца, што праекту бюджэту ЗША яшчэ трэба будзе прайсці ўзгадненне ў амерыканскім Кангрэсе.

ЗША валодаюць самым буйным стратэгічным нафтавым рэзервам блізу 688 млн барэляў. Продаж ЗША нафты са стратэгічнага рэзерву можа ўскалыхнуць і без таго перанасычаны рынак і перашкодзіць намаганням вытворцаў арганізацыі краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) і Расеі.

У той жа час, калі ЗША і пачнуць прадаваць нафту са стратэгічных запасаў, то толькі налета, таму наступствы іх рэалізацыі для коштаў нафты галоўным чынам чакаюцца ў доўгатэрміновай перспектыве, адзначаюць аналітыкі агенцтва.

Кошт паўночнаморскай нафты Brent цягам 22 траўня ўзнімаўся да адзнакі $54,13 за барэль. Рост тлумачыўся чаканнямі сустрэчы прадстаўнікоў арганізацыі краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) і Расеі, намечанай на 25 траўня. Як мяркуецца, на ёй бакі могуць дамовіцца аб скарачэнні здабычы нафты да 1,8 млн барэляў на дзень да сакавіка 2018 года, аб чым была дасягнутая папярэдняя дамоўленасць РФ з Саудаўскай Арабіяй.

У канцы лістапада 2016 года арганізацыя краін - экспарцёраў нафты наважыла скараціць здабычу на 1,2 млн барэляў - да 32,5 млн на дзень, пасля чаго нафта падаражэла. Пастанову АПЕК абавязаліся выконваць некалькі буйных вытворцаў нафты, якія не ўваходзяць у картэль, у тым ліку і Расея.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках