23 красавiка 2024, aўторак, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ названая галоўнай пагрозай у Абароннай канцэпцыі Польшчы

2
РФ названая галоўнай пагрозай у Абароннай канцэпцыі Польшчы

Міністэрства абароны Польшчы прэзентавала Абарончую канцэпцыю краіны.

Сяброўства ў NATO і Еўрапейскім звязе застаецца ключавым для бяспекі Польшчы; галоўнай крыніцай нестабільнасці ў рэгіёне з'яўляецца Расея. Пра гэта гаворыцца ў Абароннай канцэпцыі Рэспублікі Польшча, якую ў аўторак у Варшаве прадставіла Мінабароны краіны, паведамляе «Радыё Польшча».

Дакумент прадугледжвае павелічэнне абароназдольнасці тэрыторыі дзяржавы, а таксама змяненне сістэмы камандавання. Акрамя таго, канцэпцыя прадугледжвае мадэрнізацыю Вайскова-паветраных сіл, умацаванне артылерыі і сродкаў распазнавання.

Галоўным прыярытэтам, паводле аўтараў дакумента, з'яўляецца абарона сваёй тэрыторыі, але ў той жа час трэба ўдзельнічаць у замежных аперацыях з хаўруснікамі. Таксама ў дакуменце робіцца ўпор на стварэнне сродкаў, якія ўскладняюць супраціўніку ўчыненне дзеянняў супраць Польшчы і на яе тэрыторыі.

Акрамя таго, у Канцэпцыі гаворыцца, што асноўным інструментам гарантавання бяспекі краіны з'яўляюцца Узброеныя сілы. Аднак аўтары дакумента таксама паказваюць на тое, што нацыянальная бяспека залежыць не толькі ад абаронных магчымасцяў дзяржавы, але і, напрыклад, ад бяспекі паставак энэргіі.

Распальванне Масквой канфлікту ў рэгіянальным маштабе з удзелам адной або некалькіх краін з NATO з'яўляецца рэальнай перспектывай, мяркуюць аўтары дакумента.

За галоўныя пагрозы і выклікі Канцэпцыі разглядаецца агрэсіўная палітыка Расеі, якая імкнецца ўмацаваць свае пазіцыі шляхам парушэння міжнароднага права, выкарыстання сілы і прымусу ў дачыненні да іншых дзяржаў, спроб дэстабілізацыі заходніх структур, такіх як NATO і ЕЗ, і паслаблення трансатлантычных сувязяў.

«Асаблівую ўстурбаванасць выклікаюць выпадкі выкарыстання Расеяй Узброеных сіл для рэалізацыі палітычных мэтаў», - сцвярджаюць аўтары дакумента, спасылаючыся на вайну з Грузіяй і анэксію часткі тэрыторыі Украіны.

Згодна з Канцэпцыяй, «РФ застаецца галоўнай крыніцай нестабільнасці ля межаў усходняга флангу NATO», уплываючы на дзяржавы былога СССР - Украіну, Малдову Беларусь, краіны Каўказу.

Нягледзячы на тое, што асноўнай крыніцай пагроз у Канцэпцыі названая Расея, аўтары таксама згадваюць пра «нестабільнасць каля паўднёвага флангу NATO» - Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы.

Канцэпцыя была распрацаваная на падставе закончанага ў мінулым месяцы Стратэгічнага абароннага агляду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках