20 красавiка 2024, Субота, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Лепін: Пытанне з БелАЭС занадта сур'ёзнае, каб да яго ставіцца абыякава

2
Георгій Лепін: Пытанне з БелАЭС занадта сур'ёзнае, каб да яго ставіцца абыякава

Трэба больш шырока абмяркоўваць і супрацьстаяць будаўніцтву АЭС у Астраўцы.

Прафесар, удзельнік работ для ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі Георгій Лепін распавёў «Радыё Рацыя» пра тое, на чым павінна засяродзіцца рабочая група пераацэнкі бяспекі Беларускай АЭС.

Міжведамасная рабочая група пераацэнкі бяспекі Беларускай АЭС створаная загадам прэм'ер-міністра. Да 31 жніўня гэтага года яна павінна будзе падрыхтаваць даклад аб стрэс-тэстах на АЭС, якая будуецца.

- Калі гэтая група будзе рэальна працаваць, то, магчыма, туды можна будзе звяртацца з нейкімі прапановамі. У кожным выпадку гэты крок у правільным кірунку, бо я не раз казаў, што пры будаўніцтве такога стратэгічна важнага аб'екта дробязяў не бывае. Варта не два і не тры разы, а сто раз усё пераправерыць і трымаць на кантролі. Дарэчы, у свой час савет міністраў таксама ствараў сваю камісію, якая павінна была разгледзець пытанне, ці трэба будаваць АЭС. І тады камісія прыняла пастанову аб мараторыі на будаўніцтва на 10 гадоў.

- Адным словам, ва ўладаў таксама ёсць сумненні ў бяспецы будучай АЭС?

- Магчыма, тут нават не сумневы, а спроба быццам бы пайсці насустрач пажаданням грамадскасці і сказаць, што пытанне бяспекі атамнай электрастанцыі - на сталым кантролі. Хоць, паўтаруся, шкоды ад таго, што створана такая камісія ў кожным выпадку не будзе. Магчыма, атрымаецца нейкім чынам прыцягнуць увагу да праблемы, больш шырока абмяркоўваць яе. А многія спецыялісты даўно б'юць у званы, называюць самыя праблемныя пытанні, звязаныя з будаўніцтвам АЭС. Але ўсё гэта не набывае таго рэзанансу, які патрэбны. А пытанне занадта сур'ёзнае, каб да яго ставіцца абыякава.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках