23 красавiка 2024, aўторак, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаны збор грошай на новыя помнікі бацькам Васіля Быкава

9
Абвешчаны збор грошай на новыя помнікі бацькам Васіля Быкава
ФОТА: "Радыё Свабода"

На новыя помнікі спатрэбіцца блізу 500 даляраў.

Журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка абвясціў збор грошай на новыя помнікі для бацькоў Васіля Быкава і сястры пісьменніка Валянціны Уладзіміраўны. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

З падлікаў Лабадзенкі, на новыя помнікі спатрэбіцца блізу 500 даляраў.

«Пачаў збіраць грошы на новыя помнікі для бацькоў Васіля Быкава, а таксама на помнік для Валянціны Уладзіміраўны - сястры пісьменніка. За ўчорашні дзень студэнты менскай МОВА НАНОВА і яшчэ дзве неабыякавыя асобы з Фэйсбука ахвяравалі 50 даляраў і 197 рублёў. Канчатковая сума за тры помнікі яшчэ ўдакладняецца, але яна павінна быць блізу 500 даляраў паводле папярэдніх падлікаў. Далучайцеся, сябры!» - напісаў журналіст.

Помнікі на магілах бацькоў пісьменніка зробленыя з гранітнай крошкі. Тэрмін іх эксплуатацыі - 30-40 гадоў. Самі помнікі пачалі абсыпацца.

«Сваякі Васіля Быкава як могуць падмазваюць іх цэментам, але ад помніка мамы адвалілася фатаграфія, на помніку бацькі яе і не было. На гэтых помніках расейскія надпісы. Падазраю, што сам Васіль Уладзіміравіч не займаўся гэтым пытаннем», - распавёў Лабадзенка ў каментары «Радыё Свабода».

Ён мяркуе, што аднаўленне помнікаў сваякам Народнага пісьменніка павінна стаць грамадскім справай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках