20 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі новыя гены, звязаныя з інтэлектам

4
Навукоўцы знайшлі новыя гены, звязаныя з інтэлектам

Спадчыннасць адкрытых генаў – вельмі высокая.

Дагэтуль спецыялісты ведалі толькі пра некалькі генаў, якія маюць дачыненне да інтэлекту. Цяпер даследнікі з Амстэрдамскага свабоднага ўніверсітэта выявілі 52 такія гены. Пра сувязь 40 з іх з інтэлектам не было вядома раней. Многія са знойдзеных генаў ўплывалі не толькі на ўзровень інтэлекту, але і на рост, постаць і схільнасць да курэння.

Навукоўцы прааналізавалі геномныя звесткі і ацанілі ўзровень інтэлекту 78000 чалавек. Даследнікі знайшлі 40 новых генаў, звязаных з інтэлектам. Экспрэсія большай часткі гэтых генаў назіраецца ў тканках галаўнога мозгу. Спадчыннасць у генаў – высокая, піша The Daily Mail.

Выяўленыя гены таксама былі звязаны з дасягненнямі ў вучобе, высокім ростам і расстройствам аўтыстычнага спектру (РАС). Яшчэ яны зніжалі рызыку хваробы Альцгеймера, курэння, шызафрэніі, наяўнасці дэпрэсіўных сімптомаў, высокага індэксу масы цела (ІМЦ) і атлусцення. Гены тлумачылі да 20% адрозненняў у выніках тэстаў на інтэлект.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках