24 красавiка 2024, Серада, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імя Паўла Шарамета з'явіцца на мемарыяле Музея навін у ЗША

Імя Паўла Шарамета з'явіцца на мемарыяле Музея навін у ЗША
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

Урачыстая цырымонія пройдзе 5 чэрвеня.

Імя забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета з'явіцца на мемарыяле Музея навін (Newseum) у Вашынгтоне, паведаміў музей у прэс-рэлізе (пераклад - korrespondent.net).

Адзначаецца, што імя Шарамета будзе дададзена на мемарыял у ліку 14 імёнаў загінулых у 2016 годзе журналістаў падчас цырымоніі 5 чэрвеня.

У спісе таксама нашы загінулыя калегі з Афганістана, Бразіліі, Індыі, Ірака, Лівіі, Мексікі, Сірыі і Самалі. З улікам новых прозвішчаў мемарыял музея будзе налічваць імёны 2285 загінулых журналістаў і работнікаў СМІ з 1837 года.

Нагадаем, Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху ягонага аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Ні выканаўцы, ні заказчыкі гэтага злачынства не знойдзеныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках