24 красавiка 2024, Серада, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі біскупу падарылі Land Cruiser за $100 тысяч

28
У Расеі біскупу падарылі Land Cruiser за $100 тысяч
Фота: openrussia.org

У адказ на крытыку РПЦ заявіла, што «Ісус таксама прымаў дарагія падарункі».

Прадстаўнік Арлоўскай мітраполіі біскуп Нектарый (па-свецкаму Мікалай Васільевіч Селязнёў) абзавёўся аўтамабілем Land Cruiser рынкавым коштам блізу 6 мільёнаў расейскіх рублёў (прыкладна $106 тысяч). На транспартным сродку таксама ўстаноўлена элітная серыя нумароў, асацыяваная з рэгіянальным урадам, піша «Адкрытая Расея».

Крыніцы ў мітраполіі, на якія спасылаецца «Адкрытая Расея», здзівіліся з'яўленню ў біскупа дарагога аўтамабіля. Прадстаўнікі духавенства выказалі здагадку, што біскуп мог сам купіць сабе аўтамабіль, але ўсумніліся ў крыніцы ягоных даходаў.

Афіцыйны прадстаўнік Арлоўскай мітраполіі Яўген Барысаў заявіў, што Land Cruiser быў падораны біскупу адным з мясцовых аграхолдынгаў, і звязана гэта з архірэйскім служэннем святара, які «наведвае самыя аддаленыя вёскі ў любую пару года і ў любое надвор'е».

«Ніякай праявы хцівасці ў гэтым няма. Сам Ісус Хрыстос насіў дарагое адзенне, якое дарылі яму, скажам так, тыя людзі, якія яго шанавалі. Многія святыя тое ж самае прымалі», - пракаментаваў ён.

Барысаў сказаў, што да такіх рэчаў неабходна падыходзіць разумна, а не чапляцца да іх ці даводзіць да абсурду.

У 2012 годзе патрыярх Кірыл заклікаў святароў адмовіцца ад дарагіх аўтамабіляў, бо тыя правакуюць негатыўную грамадскую дыскусію і дыскрэдытуюць духавенства. Над выпадкамі, калі дарагі транспартны сродак служыцелям царквы хочуць купіць «спонсары», патрыярх рэкамендаваў «дваццаць разоў падумаць».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках