29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шаўчэнка: У беларусаў ёсць выдатны шанец вылецець на ЧС-2018

9
Аляксей Шаўчэнка: У беларусаў ёсць выдатны шанец вылецець на ЧС-2018
ФОТА: GETTY IMAGES

Расейскі журналіст ацаніў шанцы беларускіх хакеістаў на чэмпіянаце свету.

Аляксей Шаўчэнка распавёў, чаго можна чакаць ад выступу нацыянальнай каманды Беларусі на ЧС-2018, піша pressball.by.

«На наступным чэмпіянаце свету мы не сустрэнемся з паўночнаамерыканскімі камандамі на групавым этапе, і вельмі шкада. Праз пастанову НХЛ не ехаць на Алімпіяду наступны сусветны турнір будзе вельмі прадстаўнічым. З НХЛ прыедуць усе тыя, хто не будзе заняты ў паўфінале Кубка Стэнлі. І пагаджацца будуць больш ахвотна. Расея сустракаецца з камандамі Швецыі, Чэхіі і Швейцарыі - вельмі нядрэннымі калектывамі. Ёсць у нас у групе загадкавая Францыя, якая падолела Фінляндыю ў Парыжы.

Беларусь, Славакія і Аўстрыя зладзіць сваё спаборніцтва за выжыванне і ў нашых суседзяў ёсць выдатны шанец вылецець. Справа ў тым, што праз два гады турнір пройдзе ў Браціславе, і славакі дакладна не вылецяць», - напісаў Шаўчэнка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках