29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі актывіст распавёў пра «турэмных крывапіўцаў»

7
Магілёўскі актывіст распавёў пра «турэмных крывапіўцаў»
ЗМІЦЕР ЛЮНТАЎ
ФОТА: MSPRING.ONLINE

Зміцер Люнтаў быў адным з лідараў Марша 15 сакавіка, за што быў арыштаваны на пятнаццаць дзён і змешчаны ў магілёўскі ІЧУ.

Пасля выхаду Дзмітрый Люнтаў заявіў пра антысанітарныя умовы, у якіх вымушаны ўтрымлівацца вязні ІЧУ. Паводле інфармацыі mspring.online, яны разам з праваабаронцам Барысам Бухелем накіравалі скаргу ў пракуратуру і санітарна-эпідэміялагічную службу.

- Пасля суда а 9-й вечара я трапіў у сваю камеру на трэцім паверсе, - распавядае Люнтаў. - Там я ўбачыў нейкія расцёртыя сляды на сценах крывавага колеру. Я не надаў гэтаму значэння. Павячэраўшы, я смела разгарнуў матрац, заслаў бялізну і лёг у пасцель. Аднак уначы я прачнуўся ад таго, што на падушцы нешта варушылася. Падняўшы галаву, я ўбачыў чорных жучкоў, якія пачалі разбягацца па ложку і сценам у розныя бакі. Пасля таго як я раздушыў пару дзесяткаў, у камеры ўсталяваўся вельмі рэзкі непрыемны пах, які быў да раніцы, таму што на ноч вентыляцыю выключалі.

Са слоў Люнтава, калі ён расціскаў насякомых, на ложку заставаліся крывавыя плямы.

- Мяне пакусалі. Скура ў месцах укусаў свярбела і, каб паменшыць сверб, уначы я мыўся ў мыйнікі з мылам. Страхнуўшы добранька покрыва і рэчы, я залез на другі ярус ложка і начаваў без матраца на фанеры. Перыядычна даводзілася расціскаць гэтых жучкоў, якія спрытна караскаліся амаль да самай столі па сцяне.

На наступны дзень Зміцер Люнтаў папрасіў перавесці яго ў іншую камеру. Ён сцвярджае, што ложак за ўвесь час знаходжання ў ІЧУ ён больш так і не рассцілаў, спаў у адзенні. Гэта дазволіла яму пазбегнуць вялікай колькасці ўкусаў насякомых. Яго суседу па камеры пашанцавала менш:

- Чалавек, які са мной быў у новай камеры, распранаўся і спаў у ложку. Праз некаторы час пачаў скардзіцца на сверб мне. У яго з'явіліся чырвоныя плямы на скуры, якія цяжка было б не заўважыць, але дзяжурныя афіцэры не надавалі гэтаму ўвагі і ні разу не спыталі пра іх паходжанне.

Актывіст сказаў, што аднойчы прыйшла жанчына і за дзесяць хвілін правяла апрацоўку памяшкання, аднак казуркі не зніклі.

- Каб хоць неяк засцерагчы сябе ад гэтай антысанітарыі, я па некалькі разоў на дзень мыў у мыйнікі ногі, рукі, галаву, падпахі. На кожным ранішнім аглядзе я заяўляў пра намер прыняць душ, дзе мне ўдалося памыцца цалкам два разы. Мыў пастаянна асабістыя рэчы там жа ў мыйніку і сушыў на батарэі, - падзяліўся ўражаннямі Зміцер Люнтаў.

Ён чакае ад адміністрацыі ІЧУ паляпшэння санітарнай сітуацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках