24 красавiка 2024, Серада, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрымалі 12 чалавек у форме расейскіх дэсантнікаў

15
У Літве затрымалі 12 чалавек у форме расейскіх дэсантнікаў

У некаторых з іх былі самаробныя выбуховыя прылады.

У літоўскім горадзе Неменчыне байцы антытэрарыстычнага атрада «Арас» затрымалі тузін узброеных мужчын у камбінезонах расейскага ўзору, паведамляе delfi.lt.

Раніцай 21 траўня праваахоўнікі атрымалі паведамленне, што ў лесе, побач з Неменчынам, была заўважаная група ўзброеных мужчын. Туды выехала паліцыя і байцы антытэрарыстычнага атрада «Арас».

Паводле прэс-сакратара Дэпартамента паліцыі Рамунас Матоніса ва ўказаным месцы затрымалі 12 мужчын з аўтаматычнай зброяй. На частцы з іх былі камуфляжныя камбінезоны і майкі расейскіх дэсантнікаў.

Пазней высветлілася, што гэта была страйкбольная зброя, якая знешне нічым не адрознівалася ад сапраўднай. У кожнага з мужчын было па некалькі асобнікаў, некаторыя з аптычным прыцэлам, у некаторых былі самаробныя выбуховыя прылады.

У дамах некаторых з затрыманых правялі ператрусы, падчас якіх знайшлі нелегальную зброю, патроны і, магчыма, самаробныя выбуховыя прылады.

Галоўны камісарыят паліцыі Віленскай акругі пачаў расследаванне паводле факта незаконнага захоўвання агнястрэльнай зброі, выбуховых прылад і патронаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках