25 красавiка 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Улады баяцца акцый пратэсту, якія успыхнуць ужо восенню

1
Андрэй Шарэнда: Улады баяцца акцый пратэсту, якія успыхнуць ужо восенню
Андрэй Шарэнда

Рэжым «рыхтуецца» да новых пратэстаў сваімі прымітыўнымі метадамі.

Берасцейскі актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда атрымаў позву з менскага суду за Першамайскую акцыю. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org распавёў сам актывіст.

- Сёння атрымаў позву з суду Першамайскага раёну Менску на 25 траўня паводле адміністрацыйнай справы (артыкул 23.34). Я мяркую, што мяне хочуць асудзіць за менскую акцыю пратэсту 1 траўня.

Гэта ўжо не першая спроба ўладаў мяне асудзіць, раней таксама прыходзілі позвы, якія проста ўкідвалі ў паштовую скрыню ў канверце на адрас, дзе я не жыву ўжо два гады.

Здаецца, мне прыходзіла позва яшчэ 18 траўня, я думаў, што мяне ўжо завочна асудзілі, але, мабыць, суд перанеслі.

Я ігнарую гэтыя позвы, бо нашы суды невінаватым людзям даюць штрафы, арышт, а я не збіраюся сядзець.

Наша заканадаўства такое, што яны заўсёды пішуць пазней у судовых пратаколах, што было папярэджанне пра паседжанне, а самі пра гэта не паведамляюць. Прыходзіць толькі папера аб прысуджэнні штрафу.

- Як вы ацэньваеце дзеянні ўлады ў дачыненні да вас, вашай сям'і?

- Відавочна, што на нас мэтанакіравана ціснуць. Напрыклад, маю жонку 25 сакавіка проста выкралі каля дома, цяжка сказаць, чым было абумоўленае выкраданне жанчыны, якая знаходзіцца з двума дзецьмі дома.

А ўжо пасля Дня Волі за намі ўвесь час сачылі, глядзелі, куды мы збіраемся, што робім. Цяпер жа заведзеная крымінальная справа нібыта за «абразу Лукашэнкі», паводле якой мне і жонцы ўручылі позвы з'явіцца ў якасці «сведак». Першымі, каго міліцыянты наважылі выклікаць - гэта нас з жонкай.

Ціск адбываецца не толькі на мяне, але і іншых дэмакратычных актывістаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстнай вясне.

Улады «рыхтуюцца» да новых пратэстаў сваімі прымітыўнымі «метадамі», бо акцыі пачнуцца спачатку. Таму што эканамічныя праблемы не развязаныя, сітуацыя ўсё больш пагаршаецца, асабліва гэта прыкметна ў рэгіёнах. Улады абяцалі заробак, уладкаваць усіх на працу - нічога не выканана.

Заробкі, якія прапануюць беспрацоўным, а гэта 150 ($75) - 200 ($100) рублёў, за такія грошы ніхто не пагодзіцца працаваць.

Прысуджэннем штрафаў і арыштамі ўлады паказваюць свой страх і хочуць збіць новую хвалю пратэстаў, якая ўспыхне ўжо восенню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках