16 красавiка 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец зробіць помнікі сям'і Васіля Быкава бясплатна

9
Бізнэсовец зробіць помнікі сям'і Васіля Быкава бясплатна

Тры помнікі будуць усталяваныя да канца лета на могілках у Бычках.

Пасля публікацыі «Радыё Свабода» пра пачатак грамадскага збору сродкаў на помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава, ініцыятару кампаніі Глебу Лабадзенку патэлефанавалі з прапановай зрабіць іх і ўсталяваць абсалютна бясплатна.

«Адгукнуліся новыя людзі, прапаноўвалі ахвяраванні. Адзін чалавек патэлефанаваў і сказаў, што ён займаецца продажам штучных газонаў, якія цяпер вельмі модныя. І ён гатовы ахвяраваць гэтых газонаў столькі, колькі трэба. А сёння патэлефанаваў з Заслаўя Іван Бакіноўскі. У яго там буйная фірма «Гранітны свет», якая з 1991 года займаецца вытворчасцю помнікаў. Ён сказаў, што з братам ахвяруюць тры гранітныя помнікі для Быкавых», - распавёў журналіст.

Іван Бакіноўскі прапанаваў Глебу Лабадзенку выбраць помнікі з 700 прапаноў, якія маюцца ў каталогу ягонай фірмы. Нават усталяванне помнікаў фірма «Гранітны свет» возьме на сябе.

«Але ўжо сабраная пэўная сума - 150 даляраў, - кажа Лабадзенка. - Я ў кожным выпадку яе перадам, каб хоць неяк кампенсаваць іх працу, транспартаванне помнікаў. Новыя грошы я больш збіраць не буду. Шчыра дзякую ўсім, хто ахвяраваў грошы. Я моцна ўражаны, і дзякаваў Бакіноўскаму праз тэлефон. У наш час не кожны з ходу адгукнецца і такое прапануе».

У аўторак Глеб Лабадзенка распавёў, што помнікі бацькам Васіля Быкава ў Бычках развальваюцца ад старасці. У ліпені споўніцца роўна год пасля смерці сястры Васіля Быкава Валянціны Уладзіміраўны. Лабадзенка плануе, што да канца лета ўсе тры помнікі будуць усталяваныя на могілках у Бычках.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках