23 красавiка 2024, aўторак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам гарэла сметнішча

2
Пад Менскам гарэла сметнішча

Менчукі, якія жывуць насупраць сметнішча, збіраюць подпісы за яго закрыццё.

23 траўня пасля 21-й гадзіны на сметнішчы «Прудзішча», якое знаходзіцца за МКАД насупраць мікрараёнаў Лошыца і Чыжоўка, адбыўся пажар, паведаміў сайту Charter97.org грамадскі актывіст Артур Фінькевіч.

Гэта не першы пажар за апошнія гады. Сметнішча смярдзіць і без пажараў і стварае дыскамфорт мясцовым жыхарам, а пасля пажараў шкодныя прадукты гарэння вецер прыносіць у мікрараёны. Гэта небяспечна, бо палігон з'яўляецца месцам збору прамысловых адкідаў, а там ёсць пластыкавыя вырабы, хімічныя і іншыя рэчывы.

Мясцовым жыхарам цяжка дыхаць, калі вецер дзьме з боку сметнішча ў горад.

Жыхары Чыжоўкі і Лошыцы збіраюць подпісы пад петыцыяй за закрыццё сметнішча «Прудзішча» і плануюць перадаць іх у Менгарвыканкам.

На мінулым тыдні праходзіў сход жыхароў мікрараёна Лошыца для збору подпісаў за закрыццё сметнішча, на які прыйшло больш за 60 чалавек. На наступным тыдні такі ж сход плануецца ў Чыжоўцы.

Да гэтага актывістамі грамадзянскай кампаніі «За чыстую Чыжоўку!» былі сабраныя больш за 400 подпісаў за закрыццё сметнішча і перададзеныя ў адміністрацыю Заводскага раёна (аб'ект знаходзіўся ў адказнасці Заводскага раёна) і КУП «Экарэс».

Але мясцовыя ўлады ўважаюць за норму з 2000 года прадаўжаць тэрмін эксплуатацыі аб'екта штогод. Хоць паводле першапачатковага плану тэрмін яго эксплуатацыі скончыўся ў 2000 годзе.

Неабыякавыя мясцовыя жыхары Чыжоўкі і Лошыцы будуць прадаўжаць сустрэчы, зборы подпісаў за закрыццё сметнішча і пісаць у Менгарвыканкам, патрабуючы закрыцця гэтага небяспечнага аб'екта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках