23 красавiка 2024, aўторак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ноч пажыральнікаў рэкламы» абвясціла праграму

«Ноч пажыральнікаў рэкламы» абвясціла праграму

Ужо 2 чэрвеня ў Менску адбудзецца рэкламнае шоў, дзе гледачы змогуць убачыць блізу 400 ролікаў.

«Ноч пажыральнікаў рэкламы» - гэта не толькі і не столькі паказ ролікаў, гэта маштабнае культурнае мерапрыемства, якое пачынаецца задоўга да ўваходу гледача ў залу. Сёлета можна паўдзельнічаць у конкурсах, паслухаць выступленні беларускіх музыкаў, атрымаць падарункі, увогуле, нядрэнна правесці час, піша tut.by.

«Ноч пажыральнікаў рэкламы» - гэта свята. А якое свята без музыкі, артыстаў, яскравых фарбаў, смачных напояў і прыгожага афармлення? І так кожны год. Увайшоўшы ў фае, дзе праходзяць «Ночы», госці-гледачы адразу ж трапляюць унутр шматпланавага шоў, дзе кожны можа выбраць нешта на свой густ. Можна паўдзельнічаць у конкурсах, сфатаграфавацца на фоне яскравага плаката, атрымаць сувеніры ад спонсараў і партнёраў праекта.

Як паведамілі арганізатары, у гэты раз проста на выхадзе з залы будзе сканструяваная вялікая сцэна, на якой падчас перапынкаў выступяць зоркі беларускай эстрады, а таксама маладыя артысты. Вядоўца не дасць засумаваць самаму соннаму гледачу, а падарункі і розныя сюрпрызы ад партнёраў - Sven, Burn, картынг-клуба «Фарсаж», студыі тату «Dopeink tattoo», радыё Unistar, Vip toys, дэльфінарыя «Нема» і іншых - стануць прыемным сюрпрызам.

Госці змогуць пакатацца на гіраскутэрах і прафесійных самакатах, пагуляць на гульнявых прыстаўках, адчуць свет віртуальнай рэальнасці ў спецыяльных акулярах, зрабіць сабе стыльную прычоску ў барбершопе і нават паспрабаваць сябе ў якасці тату-майстра. Усю ноч будуць працаваць бары Палаца Рэспублікі, у якіх можна падсілкавацца і ўзбадзёрыцца.

Цяпер арганізатары ўзгадняюць картынг, на якім можна пракаціцца ўсім ахвотным, а таксама сфатаграфаваць і разгледзець зблізку спартовыя аўтамабілі, якія ўдзельнічаюць у прафесійных аўтачэмпіянатах.

Уваход на мерапрыемства: 18+.

Кошт квіткоў: ад 18 руб да 37 руб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках