24 красавiка 2024, Серада, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Шыдлоўская: Не раю гуляць з КДБ

10
Ніна Шыдлоўская: Не раю гуляць з КДБ
Ніна Шыдлоўская

Шэрагу арыштаваных у «справе патрыётаў» падаўжаюць тэрмін следства.

Дагэтуль за кратамі застаюцца 16 чалавек, арыштаваных у «справе патрыётаў». І для часткі з іх, паводле інфармацыі адвакатаў, прадоўжылі тэрмін следства. І, адпаведна, тэрмін знаходжання пад вартай. Пра гэта «Еўрарадыё» заявіла грамадская прадстаўніца сем'яў затрыманых Ніна Шыдлоўская:

- Сёння ўжо ідзе інфармацыя, што аб некаторых арыштаваных прымаецца пастанова, і, адпаведна, гэта даводзіцца да ведама асобы, у дачыненнi да якой прынятая пастанова аб прадаўжэнні тэрміну следства. Я дакладна ведаю двух чалавек, але пакуль не буду называць імёны. І тэрміны там таксама розныя: ад 2 да 4 месяцаў. Відавочна, што гэты працэс прыняцця пастановы аб прадаўжэнні тэрміну следства будзе ў найбліжэйшыя дні ўжывацца да астатніх затрыманых.

Так, на 4 месяцы падоўжанае следства ў дачыненні да затрыманага Андрэя Дундукова. Гэта, а таксама іншыя парушэнні правоў затрыманых і відавочная палітычная скіраванасць справы даюць падставы прызнаць фігурантаў «справы патрыётаў» палітвязнямі, мяркуе Шыдлоўская.

Таксама грамадскі прадстаўнік сем'яў затрыманых не выключае, што ў дачыненні да некаторых арыштаваных сапраўды ўжываецца фізічная сіла і псіхатропныя рэчывы. Гэта, кажа Шыдлоўская, вынікае з назірання адвакатаў за паводзінамі хлопцаў і зместу іх лістоў на волю.

Аднак Шыдлоўская не раіць арыштаваным падпісваць дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, каб выйсці на волю.

- Гэта тыя гульні, якія ты ніколі ў жыцці не перайграеш. І падпісаўшы, ты ставіш не толькі на сваім сумленні, але і на далейшых дзеяннях вялікі крыж.

Асаблівую ўвагу Ніна Шыдлоўская звяртае на цяжкі маральны і фінансавы стан сем'яў затрыманых. Кажа, дапамога ім прыходзіць, але яе недастаткова.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках