19 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэматыкі ў беларускіх школах стане больш

15
Матэматыкі ў беларускіх школах стане больш
ФОТА: NSN.FM

У школах скароцяць гадзіны па хіміі і дададуць - па матэматыцы.

З 1 верасня ўжо ў сёмых класах, дзе на тыдзень дадалі гадзіну па гэтым прадмеце. У выніку і ў школах, і ў гімназіях будзе па 5 урокаў матэматыкі ў тыдзень, паведамляе sb.by.

З часам, пацвердзіла начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка, матэматыкі стане больш на гадзіну і ў старэйшых класах.

А вось хімію, наадварот, з новага навучальнага года ў 7 класе зрэжуць - застанецца толькі гадзіна на тыдзень. Дарэчы, у савецкай школе гэты прадмет вывучалі толькі чатыры гады, такі падыход і ў многіх нашых суседзяў. У 8 - 11 класах, як і раней, застанецца па некалькі гадзінаў хіміі.

У планах у Мінадукацыі павялічыць колькасць гадзін фізікі ў 9 класе - да трох. Але найбліжэйшым годам гэтыя змены не адбудуцца, доўгачаканая навінка з'явіцца ў абноўленых навучальных праграмах, калі цяперашнія шасцікласнікі будуць у выпускным класе базавай школы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках