18 красавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: Беларусь - мая гістарычная радзіма

8
Віктар Шандаровіч: Беларусь - мая гістарычная радзіма
ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ
ФОТА: INFORESIST.ORG

Расейскі пісьменнік і публіцыст распавёў пра свае беларускія карані.

Апошнім разам Віктар Шандаровіч быў у нашай краіне 16 гадоў таму. З ягоных слоў, з пачатку 2000-х ён знаходзіцца ў негалосным спісе неўязных артыстаў. Але ў адзін са сваіх апошніх прыездаў у Беларусь ён паспеў праехаць па месцах, дзе нарадзіліся і жылі ягоныя продкі. А гэта Чавусы, Магілёў, Мазыр і Бабруйск, паведамляе «Еўрарадыё».

- Прозвішча пайшло не з Чавусаў - там нарадзіўся мой дзед Яўсей Самуілавіч Дазорцаў, дзядуля па маці, які загінуў у 1941-м годзе пад Ленінградам. Як раз у адзін з апошніх прыездаў у Беларусь прыяцелі правезлі мяне па гэтых мясцінах. У большай частцы з іх нічога не нагадвае пра габрэйскае мінулае. У Гарадзішчы, вёсцы, адкуль мой дзед па бацькавай лініі, габрэйскае мястэчка, - там яшчэ да Гітлера было вырашанае габрэйскае пытанне. У 1929-м годзе на месцы габрэйскіх могілак было артылерыйскае стрэльбішча. Ніякіх прыкмет не засталося. Горка і павучальна, як ідзе час. Таму я называю Беларусь сваёй гістарычнай радзімай, бо Ізраіль далёка і па часе, і па адлегласці, а Беларусь - побач.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках