24 красавiка 2024, Серада, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Юністар» пакарае вядоўцу, які заявіў пра агіду да беларускай мовы

24
«Юністар» пакарае вядоўцу, які заявіў пра агіду да беларускай мовы
Канстанцін Каверын
ФОТА: NN.BY

Прычыну сваёй агіды ён бачыць у дрэнных школьных і ўніверсітэцкіх выкладчыках.

Шоўмэн і радыёвядоўца Канстанцін Каверын днямі справакаваў хвалю абурэння ў сацыяльных сетках, прызнаўшыся, што адчувае агіду да беларускай мовы, піша nn.by.

Прычыну сваёй агіды бачыць у дрэнных школьных і ўніверсітэцкіх выкладчыках.

Праўда, гэтым справа не скончылася - у абмеркаваннях свайго допісу ў «Фэйсбуку» Каверын дазваляў сабе вельмі неэтычныя фразы ў дачыненні да людзей, якія абаранялі супрацьлеглую пазіцыю.

Адзін з іх - актывіст БХД Дзяніс Садоўскі - звярнуўся на радыё «Юністар», дзе працуе Каверын, з просьбай разабрацца ў сітуацыі.

«Рэдакцыя нясе поўную адказнасць за тое, што выказваецца вядоўцам у эфіры, а таксама на пазаэфірных акцыях радыёстанцыі. А старонка ў сацсетках з'яўляецца ягонай асабістай прасторай, і меркаванне, агучанае Канстанцінам у фэйсбуку, можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі (што і адбылося гэтым разам) - адказалі яму ў «Юністар» - мы ўважаем за недапушчальнае хамства ў дачыненні да іншых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. Паводзіны вядоўцы ацэненыя як непрымальныя. Мы зрабілі захады, Канстанцін пакараны».

Якім чынам пакаралі вядоўцу?

Сам ён не адказаў на пытанне, сказаўшы, што гэтая сітуацыя яму надакучыла і ён не хоча пра яе гаварыць.

Больш разгорнуты каментар даў праграмны дырэктар радыё «Юністар» Аляксандр Налівайка:

«У нас адбылася вялікая размова з Канстанцінам, даслоўна раніцай. Канчатковыя захады мы будзем рабіць жорсткія, і тычацца яны найперш ягонай рэакцыі на каментары, якія ўзніклі пад допісам. Я кажу пра не вельмі этычную рэакцыю на людзей, якія выказвалі свае думкі. А што да самога паведамлення Канстанціна, то добра калі хоць палова каментатараў дачыталі да канца, дзе пачынаецца пра Горвата. Фактычна там допіс не пра беларускую мову, а пра стасункі вучняў і настаўнікаў».

Налівайка запэўніў, што ў эфіры «Юністар» былі і застаюцца беларускамоўныя кампазіцыі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках