24 красавiка 2024, Серада, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС РФ адказала на запыт аб «таемнай імперыі» Мядзведзева

9
МУС РФ адказала на запыт аб «таемнай імперыі» Мядзведзева

ГУ МУС Масквы не знайшло парушэнняў закона ў фактах з расследавання Фонду барацьбы з карупцыяй «Ён вам не Дымон».

Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра МУС на запыт дэпутата Валерыя Рашкіна. Дакумент ёсць у распараджэнні РБК.

Як адзначаецца, на даручэнне кіраўніка МУС Расеі маскоўская ўправа праверыла скаргі на магчымыя правапарушэнні, звязаныя з перадачай нерухомасці «блізкаму да прэм'ер-міністра» Дзмітрыя Мядзведзева фонду «Соцгорпроект». У выніку «парушэнняў крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства, датычных да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, не выяўлена», падкрэсліваецца ў дакуменце.

Як адзначаецца, гэта першы адказ з праваахоўнай установы што да сутнасці запыту.

У сярэдзіне сакавіка Рашкін разаслаў кіраўнікам праваахоўных устаноў лісты з патрабаваннем праверыць інфармацыю з расследавання ФБК. СК ліст перанакіраваў у Генпракуратуру, бо гэта належыць да іх кампетэнцыі. Генпракуратура ў выніку вярнула запыт у СК. Ва ўстанове адзначылі, што следчыя «памылкова» перанакіравалі ліст.

Раней на запыт Рашкіна адказалі ў ФСБ. Адказ пазначылі грыфам «для службовага карыстання». Пры гэтым, як паведаміў дэпутат, інфармацыі, якая тычыцца маёмасці Мядзведзева, «там крыху менш за нуль».

У красавіку дэпутаты Дзяржаўнай думы прагаласавалі супраць правядзення парламенцкага расследавання аб актывах прэм'ер-міністра.

ФБК на пачатку сакавіка апублікаваў расследаванне аб «таемнай імперыі» Мядзведзева. З яго вынікае, што прэм'ер арганізаваў «злачынную схему» з удзелам некамерцыйных фондаў, пры дапамозе якой набыў яхты, вінаграднікі, сядзібы і землі ў Расеі і за мяжой на «хабары алігархаў і крэдыты дзяржаўных банкаў».

Расследаванне стала падставай для маштабных антыкарупцыйных мітынгаў амаль у ста гарадах Расеі. Сам Мядзведзеў пракаментаваў яго толькі праз месяц пасля публікацыі. Ён назваў кампрамат «лухтой і паперкамі», а таксама параўнаў яго з «узварам».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках