29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік: А чаго вы хацелі, наверсе скончыўся залаты запас

17
Чыноўнік: А чаго вы хацелі, наверсе скончыўся залаты запас

Дыктатар нагадвае атамана-самазванца з вядомай камедыі.

«Калі добраўпарадкуюць пахаванне 10000 вязняў канцлагера ў Драздах? Куды выдаткоўваюцца адлічэнні на капрамонт? Як прымусіць чыноўнікаў працаваць?», - гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркавалі жыхары Цэнтральнага раёна Менска з апазіцыйным актывістам Мікалаем Казловым, паведамляе сайт ucpb.org.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел людзі, якія падтрымалі ініцыятыву апазіцыі ў добраўпарадкаванні масавага пахавання на месцы канцлагера ў Драздах, і менчукі, якіх не задавальняе бяздзейнасць і абыякавасць сённяшняй улады.

Мікалай Казлоў адзначыў, што чыноўнікаў, якія не абіраюцца, а прызначаюцца з ліку прыхільнікаў дзейнай улады, цяжка прымусіць сумленна працаваць. Для гэтага патрабуецца ціск грамадскасці і СМІ.

Добраўпарадкаванне пахавання ў Драздах можа служыць прыкладам, калі калектыўны зварот грамадзян, актыўны ўдзел апазіцыі і асвятленне праблемы ў прэсе далі станоўчы вынік.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы, пажылы мужчына, распавёў, што быў дзіцем падчас вайны, але памятае, што яго бацьку ледзь удалося вызваліць з лагера ў Драздах. Немцы затрымалі яго, па знешнасці вызначыўшы, што ён габрэй. Дапамаглі суседзі - пацвердзілі, што ён славянін і ўгаварылі адпусціць. Усіх габрэяў у лагеры вызначылі ў сектар «юда», а пазней перавялі ў гета - адтуль ужо не было паратунку.

Акрамя таго, удзельнікаў сустрэчы хвалююць праблемы капрамонту іх дамоў, на які штомесяц на працягу многіх гадоў пералічваюцца немалыя грошы, але, калі прыходзіць час рамантаваць дамы, аказваецца, што сродкаў недастаткова.

- Наш дом пачалі рамантаваць, - распавядае адзін з тых, хто прыйшоў. - Не проста капрамонт, а з мадэрнізацыяй. А на справе? Якая там мадэрнізацыя? Самы танны варыянт рамонту, які толькі можа быць. Адну сцяну дома ўцяплілі, а на астатнія сцены - грошай няма.

Куды ж яны знікаюць, і як дамагчыся празрыстасці размеркавання грошай?

Размова з чыноўнікам шакавала заяўнікаў: «Вам патрэбен адказ? Не хвалюйцеся. У належны тэрмін мы напішам вам адказ. Чакайце!» А ў неафіцыйнай размове: «А чаго вы хацелі? - У «бацькі» скончыўся залаты запас. А яго ж недзе трэба браць!»

Большасць праблем, з якімі людзі звяртаюцца да ўлады, не вырашаюцца, або вырашаюцца не на карысць грамадзян. Сёння чыноўніку прасцей не працаваць, чым праявіць ініцыятыву і наклікаць на сябе гнеў начальства.

Таму неабходна аб'ядноўвацца, праяўляць больш актыўнасці, прыцягваць увагу СМІ да праблем дома, двара, раёна, горада. Аб'яднаная грамадзянская партыя гатовая ў гэтым дапамагчы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках