19 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што бывае, калі міліцыя гаворыць нецэнзурныя словы

12
Што бывае, калі міліцыя гаворыць нецэнзурныя словы

Сістэма МУС у Беларусі гніе з галавы.

Свой паход у аддзяленне міліцыі Галіна Логацкая запомніць надоўга. Там у адносінах да яе намеснік кіраўнікі аддзялення - палкоўнік Мікалай Руцкі і яго падначалены Міхалёнак- не толькі ўжылі фізічную сілу, але пры гэтым яшчэ і брыдкасловілі.

Жанчына запісала ўсё на дыктафон

«Заўсёды не падабалася, што іх «мянтамі» клічуць, заступалася, як жа без іх цяжкай службы. Але цяпер кардынальна змяніла меркаванне пасля гэтага інцыдэнту, страціла веру», - распавяла Галіна «Белсату».

Лагацкая пісала скаргі на дзеянні міліцыянтаў у Следчы камітэт і пракуратуру. Першая спроба плёну не дала, але за другім разам праверка выявіла факты грубых і нетактоўных паводзінаў з боку прапаршчыка Міхалёнка. Менавіта дыктафонны запіс стаўся падставаю для такой пастановы:

Пры гэтым выснова судова-медычнай экспэртызы аб гематомах так і засталася без увагі правяральнікаў. А Міхалёнак аддзелаўся тым, што яго проста пазбавілі прэміі.

«Адна структура заўсёды будзе пакрываць іншую»

Былы працаўнік міліцыі Дзмітрый Коўш, які цяпер жыве ў Польшчы і экстрадыцыі якога дамагаюцца ўлады Беларусі, кажа, што такое пакаранне ўважаецца ў органах самым лагодным.

«Усе праверкі ва ўнутраных органах носяць фармальны характар, адна структура будзе заўсёды пакрываць іншую. Гэта дзяржава – адзіны механізм», – тлумачыць Дзмітрый.

Рыба гніе з галавы

Чаго чакаць ад шараговых працаўнікоў у пагонах, калі непрыстойна паводзяць сябе нават вялікія начальнікі? Былы міністр МУС Уладзімір Навумаў вядомы сваёй нецэнзурнай лаянкай. Выпадкі, калі міліцэйскае начальства пачынае брыдкасловіць – частыя. Як прыклад – вядомы мацяршчыннік, былы начальнік менскай міліцыі Ігар Яўсееў.

Любяць мацюкі, любяць і кулакі

Колькасць ролікаў на «Youtub’е», дзе людзі ў пагонах збіваюць няўзброеных беларусаў дзясяткі ды сотні, а колькасць прыкладаў, калі яны адказваюць за свае жорсткія і неправамоцныя дзеянні, – адзінкі.

На акцыях апазіцыі ў міліцыянтаў увогуле развязаныя рукі. Калі масавыя мерапрыемствы з палітычным кантэкстам то фізічны гвалт спісваюць пазней на правамернасць прымянення сілы. Яны ведаюць што ў практыцы суда такіх не прыцягваць да адказнасці, некаторыя нават дзеля ўцехі гэта робяць, некаторыя бо быў загад.

Афіцыйная статыстыка кажа пра 65-ці адсоткавы ўзровень даверу органам унутраных спраў. Але лагодныя пакаранні правапарушальнікам у пагонах, як у справе Галіны Лагацкай, напэўна будуць дадаткова псаваць і гэтую невысокую лічбу.

У Маскоўскім РУУСе мяркуюць інакш

Установа вырашыла спыніць адміністратыўную справу ў дачыненні да старшага прапаршчыка Міхалёнка паводле артыкулу «Дробнае хуліганства». Калегі аматара пацягаць жанчыну за валасы палічылі, што ў таго не было намеру на парушэнне грамадскага парадку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках