19 красавiка 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Андронаў: Для заўзятараў «Растова» беларус Калачоў практычна абраз

Аляксей Андронаў: Для заўзятараў «Растова» беларус Калачоў практычна абраз
Аляксей Андронаў

У соцыуме расейскага футбола няма чалавека, які б не паважаў беларускага легіянера.

Вядомы расейскі каментатар Аляксей Андронаў у інтэрв'ю pressball.by распавёў, за што ў Расеі паважаюць Цімафея Калачова.

- Якога беларускага легіянера ты б асабліва вылучыў?

- Цяжка сказаць адназначна, але ў соцыуме расейскага футбола няма чалавека, які б не паважаў Калачова. За адданасць футболу, за тое, што ніколі не гнаўся за больш доўгім рублём. Чалавек абсалютна на сваім месцы. Для заўзятараў «Растова» ён практычна абраз.

Прытым, што Цімафей ужо не малады...

- Паслухай, аднойчы ў Мілане я быў сведкам, калі каманда выйграла шосты матч у Лізе чэмпіёнаў і наладзіла з гэтай нагоды вечарынку ў рэстарацыі, якая належыць Джэнара Гатуза. Мяне запрасіў туды Каха Каладзе. Мы там сядзелі, і я асабіста бачыў, як п'е гарэлку Паола Мальдзіні. Яму было пад 40, ці што. Гэта было да фіналу з «Ліверпулем». Не перашкаджала ж чалавеку гуляць. Давай паглядзім на Ягра, якому 44 і ён б'е ўсе рэкорды ў НХЛ. Прытым, што некалькі лепшых гадоў, з пункту гледжання спартыўнага ўзросту, ён правёў у «Авангардзе».

Быў адзін матч, які значна перавярнуў маё стаўленне да Калачова. Ён праходзіў два ці тры сезоны назад, калі «Лакаматыў» пры Смародскай быў вельмі блізкі да чэмпіёнства. У іх заставаўся матч з «Растовам». Уся краіна была ўпэўненая, што «Растоў» гэты матч аддасць. Калачоў забіў гол, і яго рэакцыя была такая... Рэальна думаў, што цяпер ён ад радасці пачне есці газон. Па-першае, усё адразу стала ясна з матчам, па-другое, яны пусцілі «Лакаматыў» пад адхон. А Калачоў згуляў неверагодна ў той гульні. Гэта падкупляе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках