25 красавiка 2024, Чацвер, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсантъ»: З 1 ліпеня Украіна скасоўвае ўсе цягнікі з Расеяй

48
«Коммерсантъ»: З 1 ліпеня Украіна скасоўвае ўсе цягнікі з Расеяй

У «Белавія» ўжо пачалі рыхтавацца да павелічэння плыні пасажыраў на кірунку Масква - Менск - Кіеў.

Украіна плануе спыніць чыгуначныя перавозкі з Расеяй з 1 ліпеня. Забарону актыўна прасоўваюць сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў і спікер Рады Андрэй Парубій, жорсткую пазіцыю якіх апошнім часам усё часцей падтрымлівае прэзідэнт Пятро Парашэнка. Зрэшты, як піша «Коммерсантъ», афіцыйная пастанова яшчэ не прынятая.

Як выданню паведаміла «крыніца, блізкая да ўрада Украіны», падставай для скасавання пасажырскіх чыгуначных перавозак паміж краінамі стане нежаданне «Расейскіх чыгунак» (РЧ) «спыніць пасажырскія перавозкі ў Расею з зоны АТО і, між іншым, з Данецка, што парушае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны» (цяпер з Данецка ў расейскі Таганрог курсіруе электрычка).

У «Укрзализныця» не пацвердзілі, але і не зняпраўдзілі выданню падрыхтоўку забароны. У РЧ заявілі, што не атрымлівалі ад Украіны якіх-небудзь дакументаў аб спыненні пасажырскіх перавозак з РФ.

Аднак, як піша «Коммерсантъ», у «Белавія» ўжо пачалі рыхтавацца да павелічэння пасажырапатоку на кірунку Масква - Менск - Кіеў, які стаў прыярытэтным. «Цяпер мы вядзем перамовы з аэрапортамі, каб яны маглі прыняць дадатковыя рэйсы», - паведаміла крыніца ў авіякампаніі.

Пасля пашырэння санкцый супраць Расеі, якія прэзідэнт Парашэнка падпісаў 16 траўня, грузавыя чыгуначныя перавозкі паміж краінамі былі скасаваныя. Што тычыцца пасажырскіх перавозак, то на сённяшні дзень пасажырскія цягнікі расейскага фармавання паміж дзвюма краінамі не курсуюць, перавозкі ажыццяўляюцца складамі «Укрзализныцы».

Забарона на прамыя авіяцыйныя зносіны паміж Расеяй і Украінай украінскія ўлады ўвялі ў кастрычніку 2015 года.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках