24 красавiка 2024, Серада, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Пятая частка грошай ідзе на хакей

56
Лукашэнка: Пятая частка грошай ідзе на хакей

Дыктатар назваў хакей галоўнай ідэалогіяй любой краіны.

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў сёння на нарадзе ў развіцці хакея ў краіне, паведамляе БелТА.

Ва ўступным слове Лукашэнка адразу падкрэсліў, што стан спраў у хакеі абмяркоўваецца на асобнай нарадзе зусім не таму, што ў гэтай сферы ёсць вялікія дасягненні або, як прынята казаць у грамадстве, ён сам гуляе ў хакей. Прычына ў тым, што хакей, нароўні з футболам, - найбольш масавыя віды спорту.

- Імі не проста цікавяцца, але захапляюцца мільёны людзей. У Беларусі гэта практычна ўсё насельніцтва, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта настроі людзей, галоўная ідэалогія любой краіны. Ідэалогія - гэта не лекцыі. На лекцыю можа прыйсці максімум 300-500 чалавек. Хакейны ж матч глядзяць мільёны. Вось у чым пытанне. Калі мы ўжо прынялі рашэнне займацца гэтым відам спорту, развіваць яго (ён у нас вельмі папулярным стаў), ну дык давайце па-сапраўднаму займацца. Але вынікі агідныя, - канстатаваў дыктатар.

- Мы правалілі алімпійскі кваліфікацыйны турнір, саступіўшы камандзе Славеніі, якая зорак з неба не хапае. Другі год запар балансуем на мяжы вылету з наймацнейшай групы на чэмпіянаце свету, - нагадаў кіраўнік.

Лукашэнка заўважыў, што пэўныя паражэнчыя настроі прысутнічаюць і сярод саміх хакеістаў:

- Інтэрв'ю давалі самі хакеісты перад апошнімі двума гульнямі. І казалі пра адно: ніхто пра плэй-оф ужо не думае, дай бог бы ўтрымацца ў гэтым вышэйшым дывізіёне. Настроі такія ў хакеістаў - гэта асобная размова.

Са слоў дыктатара, таксама пакідае жадаць лепшага гульня вядучага клуба - менскага «Дынама».

- Па крайняй меры, не выканалі тое, што абяцалі. Ды і ў цэлым наш унутраны чэмпіянат так і не стаў заводам падрыхтоўкі рэзерву, дзе растуць і гартуюцца хакейныя таленты. Скажу прама: унутранага чэмпіянату няма, - сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што грошы ў гэты від спорту ўкладваюцца немалыя - 18% ад усіх выдаткаў на фізкультуру і спорт з улікам сродкаў падтрымкі з усіх крыніц.

- Пятая частка грошай ідзе на адзін від спорту. Аддачы ніякай! - заявіў кіраўнік. - Замест гонару за колеры свайго сцяга пасля вашых гульняў заўзятары проста абураюцца. Яны ўжо мне пачалі пісаць лісты. І я з імі згодзен - абсалютна бязвольныя выступы, адсутнічае камандная гульня, не кажучы ўжо аб індывідуальным майстэрстве. Ды і трэнерская праца агідная.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў хакей ужо ніхто не гуляе, а, хутчэй, выходзяць на бітву.

- А мы выходзім пакатацца туды. Нейкія стратэгіі будуем: вось чатыром наймацнейшым камандам на чэмпіянаце свету здамо гульні, а ў тых выйграем. Гуляць трэба, перш за ўсё! І з канадцамі, і з расейцамі, і са шведамі. Гуляць трэба, змагацца. Нават калі вы прайграеце, але згуляйце ад душы, народ даруе. А калі вы выходзіце, прайграўшы гульню да яе пачатку, і ў вас ногі падкошваюцца... нават бегаць не можаце. Так вы фізічна падрыхтуйце каманду! - адзначыў дыктатар.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках