25 красавiка 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафзвяз дапамог рабочаму вярнуць амаль $1500

3
Незалежны прафзвяз дапамог рабочаму вярнуць амаль $1500
ЮРЫ БЕЛЯКОЎ, ЮРЫСТ ПРАФЗВЯЗУ РЭП

Менскае прадпрыемства «Гарант якасці» выплаціць звольненаму бетоншчыку запазычанасці у заробку і кампенсацыю.

Суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзеў пазоў сябра прафзвязу РЭП Паўла Спецыяна да ТАА «Гарант якасці». Інтарэсы істца падае ў судзе прававы інспектар прафсаюзу РЭП Юры Белякоў, паведамляе praca-by.info.

У пазоўнай заяве Павал прасіў суд абавязаць адказчыка звольніць яго паводле артыкула 41 Працоўнага кодэкса, спагнаць з адказчыка заробак, канчатковы разлік і трохразовы сярэдні заробак пры звальненні.

У жніўні мінулага года маладзён уладкаваўся на працу да адказчыка на пасаду цесляра-бетоншчыка з заробкам 900 рублёў у месяц і падпісаў кантракт. Але ўжо ў лютым гэтага года ён напісаў заяву на звальненне паводле артыкула 41 Працоўнага кодэкса - на патрабаванне работніка: у кастрычніку, лістападзе, снежні 2016 года наймальнік затрымліваў яму выплату заробку да 1 месяца.

Таксама Паўлу Спецыяну быў затрыманы заробак і выплата адпускных за студзень 2017 года.

Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы г. Менску пацвердзіў ўсе названыя Паўлам факты парушэння працоўнага заканадаўства.

Суддзя Длужнеўскі А.М. 6 красавіка 2017 года вынес сваю пастанову, паводле якой быў скасаваны кантракт паміж адказчыкам і Спецыянам на патрабаванне работніка.

З ТАА «Гарант якасці» спагнаны канчатковы разлік 134,65 рублёў і трохразовая кампенсацыя сярэдняга заробку паводле кантракта 2748,69 рублёў. Усяго – 2883,69 рубля.

Юрыстка, якая прадстаўляла інтарэсы адказчыка, паводзіла сябе скавана. Асноўны аргумент, якім яна прасіла суд адмовіць Спецыяну ў задавальненні патрабаванняў паводле пазову, гучаў так:

- А калі кожны будзе так рабіць, то дзе наймальніку ўзяць грошы, каб з усімі разлічыцца? Я думаю, што гэта няправільна!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках