29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Neuro Dubel атрымае ўзнагароду «За ўклад у беларускую музыку» ад калегаў з цэху

Neuro Dubel атрымае ўзнагароду «За ўклад у беларускую музыку» ад калегаў з цэху
ФОТА: DENIZ/ULTRA-MUSIC

26 траўня ў менскім клубе ili будзе ўручаная пятая прэмія Rock Profi.

Асаблівасць прэміі ў тым, што найлепшых музыкаў выбіраюць самі ж музыкі.

На думку больш чым 50-ці аўтараў, узнагароду «За ўклад у беларускую музыку» ў 2016 годзе атрымаюць галоўныя панкі краіны Neuro Dubel.

«Нашаму гурту ўлетку споўніцца 28 гадоў, і мы да гэтага часу ляцім, спяшаемся, запісваем. Мне здаецца, наш галоўны сакрэт даўгалецця ў тым, што мы ніколі не думалі, што гэта насур'ёз і надоўга», - распавёў «Еўрарадыё» лідар калектыву Аляксандр Кулінковіч.

Прэмію Rock Profi паводле галасоў беларускіх музыкаў з 2013 года арганізуюць Павел Юрцэвіч (клуб ili) і Зміцер Безкаравайны (Experty.by). У мінулыя гады ўзнагароду «За ўклад у беларускую музыку» паводле версіі Rock Profi атрымлівалі гурты «Ляпіс Трубяцкі» (2013 год), «Крама» (2014), NRM у класічным складзе (2015) і этна-трыё «Троіца» (2016).

26 траўня ў клубе ili будуць названыя пераможцы яшчэ ў пяці намінацыях Rock Profi: «Найлепшы альбом», «Найлепшы запіс», «Найлепшая песня», «Дэбют году», «Артыст года». Лідарамі ў колькасці намінацый з'яўляюцца «Петля пристрастия» (чатыры) і Лявон Вольскі (тры). Сярод намінантаў таксама - Mustelide, Shuma, Re1ikt, Naviband, Nizkiz, Brutto, «Дай дарогу!» ды іншыя.

На цырымоніі ўручэння ўзнагарод Rock Profi выступяць: True Litwin Beat, The Bangalors, Pink And Sweet. Цырымонія адбудзецца пры падтрымцы аркестра «18 датчан». Пачатак імпрэзы а 20.00.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках