25 красавiка 2024, Чацвер, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прыбіральшчыцы «Газпрома» скралі швэйцарскі гадзіннік за 1 мільён рублёў

12
У прыбіральшчыцы «Газпрома» скралі швэйцарскі гадзіннік за 1 мільён рублёў

Пацярпелая заявіла, што дарагі аксесуар ёй падарылі.

Пра гэта гаворыцца на старонцы Mash/МЭШ у сацсетцы «Вконтакте», піша obozrevatel.com.

«У прыбіральшчыцы Дома прыёмаў Газпрома «Багародскае» скралі гадзіннік Philippe Patek. Што сказаць, кошт гадзінніка гэтай маркі пачынаецца ад 1 мільёна рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпелая заявіла, што дарагі аксесуар ёй падарылі, таму дакладны кошт гэтага падарунка яна не ведае.

Гэта ўжо не першы выпадак крадзяжу ў «Газпроме». Раней падобнае адбылося з другой прыбіральшчыцай. Раней у Маскве з пазадарожніка Mitsubishi Outlander, які належыць 44-гадовай прыбіральшчыцы службовых памяшканняў ПАО «Газпром» Марыі П., рабаўнікі забралі сумку, інкруставаную скурай кракадзіла.

Пазней стала вядома, што прыбіральшчыца «Газпрома» занізіла кошт выкрадзенай сумкі Dior да 2,6 млн рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках