25 красавiка 2024, Чацвер, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС заплаціць кампенсацыю сям'і Ігара Пцічкіна

13
МУС заплаціць кампенсацыю сям'і Ігара Пцічкіна
Фота: spring96.org

Менскі гарадскі суд пастанавіў, што МУС павінна выплаціць сям'і забітага ў следчым ізалятары Пцічкіна $18 тысяч.

25 траўня ў Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі МУС Беларусі, на прысуд Заводскага раённага суда, які пастанавіў выплаціць грашовую кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды маці і сястры Ігара Пцічкіна, паведамляе «Белсат».

23 сакавіка суд прызнаў сваякоў Пцічкіна пацярпелымі і прызначыў ім выплату ў суме Br30 000.

Менскі гарадскі суд пастанавіў, што МУС павінна выплаціць сям'і Пцічкіна Br36000 (30000 - за маральную шкоду і 6 000 - матэрыяльную). З МУС знялі абавязак заплаціць дзяржаўны падатак за разгляд справы ў судзе.

Галоўным аргументам МУС падчас разгляду касацыйнай скаргі было тое, што сям'я Пцічкіна павінна патрабаваць кампенсацыю ў Міністэрстве фінансаў.

У касацыйнай скарзе МУС сцвярджаў, што законам абавязак кампенсацыі шкоды можа быць ускладзены на асобу, якая не з'яўляецца прычынай прычынення шкоды і ў такім выпадку адказнасць нясе дзяржаўная казна.

Нагадаем, Ігар Пцічкіна памёр у следчым ізалятары №1 на «Валадарцы» ў ноч з 3 на 4 жніўня 2013 г пасля некалькіх дзён арышту за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Першапачатковая экспэртыза сведчыла, што смерць наступіла ў выніку болевага шоку і сардэчнай недастатковасці. У кастрычніку 2016 года суд прызнаў вінаватым фельчара следчага ізалятара №1 Аляксандра Крылова ў неналежным выкананні службовых абавязкаў, якія сталі прычынай смерці Пцічкіна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках