23 красавiка 2024, aўторак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія спецслужбы працуюць з літоўскімі і беларускімі страйкбалістамі

14
Расейскія спецслужбы працуюць з літоўскімі і беларускімі страйкбалістамі
Арвідас Анушаўскас
ФОТА: DELFI

Навіна аб тым, што літоўскі спецназ затрымаў на тэрыторыі краіны патэнцыйных «зялёных чалавечкаў», стала галоўнай у Літве.

Некалькі дзён таму група аматараў страйкболу, пераапранутая ў расейскую камуфляжную форму і ўзброеная страйкбольнай зброяй, якая вонкава нічым не адрознівалася ад сапраўднай, правяла вучэнні непадалёк ад Няменчыне (горад у 30 кіламетрах ад Вільні). Характэрна, што недалёка ад Няменчыне знаходзіцца палігон, на якім ідуць вучэнні NATO. Побач таксама размяшчаецца пасёлак Турнішкес, дзе знаходзяцца рэзідэнцыі першых асоб краіны.

На просьбу сharter97.org падзеі ў Няменчыне пракаментаваў Арвідас Анушаўскас, чалец Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы.

«Ролю нефармальных ці нават фармальных аматараў страйкбола ў планах расейскіх спецслужбаў дэманструюць падзеі на тэрыторыі ўсходняй Украіны. Некалькі гадоў таму, да пачатку вайны на Данбасе, украінскія службы адзначылі, што ў гэтым рэгіёне актыўна дзейнічаюць клубы аматараў страйкболу, разнастайныя клубы ў стральбе або баявых мастацтвах, арганізацыі, якія аб'ядноўваюць казакоў і асоб прарасейскай арыентацыі. У свой час гэтыя арганізацыі сталі своеасаблівым асяроддзем падтрымкі для сепаратыстаў» - распавёў Арвідас Анушаўскас.

Са слоў палітыка, яшчэ некалькі гадоў таму назад Дэпартамент бяспекі Літвы канстатаваў, што некалькі такіх груп дзейнічае ў іх краіне. Афіцыйна сябры такіх арганізацый займаюцца, здавалася б, зусім далёкай ад палітыкі дзейнасцю, але праверка старонак у сацыяльных сетках выявіла іх пракрамлёўскую накіраванасць.

«Магчыма, у гэтым не было б нічога дрэннага, бо Літва з'яўляецца дэмакратычнай дзяржавай, усе яе грамадзяне маюць права на розны меркаванне і розныя пункты гледжання, але былі зафіксаваныя кантакты гэтых людзей з супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў. Прадстаўнікі гэтых груп удзельнічалі ў курсах, якія праводзілі супрацоўнікі расейскіх службаў, бралі ўдзел у розных турнірах на тэрыторыі Калінінграда. Так што напраўду гэта далёка не такая нявінная дзейнасць», - дадаў Анушаўскас.

Словы палітыка пацвярджае афіцыйная інфармацыя: члены дзейных у Літве клубаў страйкбалістаў ездзілі ў Калінінград на турнір «Шлях да перамогі», які арганізуе асацыяцыя «Спецназ Русь», дзе навучаюць расейскай вайсковай тактыцы. У справаздачы гаворыцца, што «яны трэніраваліся з расейскімі і беларускімі страйкбалістамі». У выніку літоўскія страйкбалісты патрапілі пад нагляд, асабліва каманды «Спецназ» і «Усход». Са слоў прадстаўнікоў з асяроддзя аматараў страйкбола, гэтыя каманды пасля згадвання ў справаздачы Дэпартамента бяспекі адмежаваліся ад удзелу ў такіх мерапрыемствах разам з расейскімі і беларускімі калегамі.

Літоўскі палітык звяртае ўвагу на некаторыя іншыя цікавыя супадзенні.

«Мы звярнулі ўвагу, што затрыманыя зладзілі свой турнір у Неменчыне, недалёка ад палігона, на якім адбываюцца вайсковыя вучэнні і побач з Турнішкесам, дзе размяшчаюцца рэзідэнцыя прэм'ера і прэзідэнта краіны. Такія вучэнні побач з аб'ектамі, якія ахоўваюцца, не могуць не прыцягваць увагу. Пасля ператрусаў, якія правяла паліцыя ў дамах і кватэрах затрыманых, высветлілася, што там магчыма захоўваліся самаробныя выбуховыя рэчывы», - падкрэсліў Анушаўскас.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках