29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі сустрэліся кіраўнікі Еўразвязу і ЗША

У Брусэлі сустрэліся кіраўнікі Еўразвязу і ЗША
ФОТА: REUTERS

Палітыкі прыйшлі да агульнага меркавання з нагоды канфлікту на ўсходзе Украіны.

У Брусэлі скончылася сустрэча лідараў Еўразвязу і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пазіцыі кіраўніка Еўрарады Дональда Туска і Трампа з нагоды дачыненняў з Расеяй не супадаюць, паведамляе з Брусэлю «Радыё Свабода».

У той жа час палітыкам удалося прыйсці да агульнага меркавання з нагоды канфлікту на ўсходзе Украіны.

Кіраўнік Еўрапейскага парламента Антоніё Таяні заявіў, што сустрэча прайшла «добра». З ягоных слоў, «былі знойдзеныя агульныя пункты судакранання ў пытаннях барацьбы з тэрарызмам і ядзернай праграмай Паўночнай Карэі».

Сустрэча з лідарамі ЕЗ прайшла перад самітам Паўночнаатлантычнага альянса, які пройдзе сёння ў Брусэлі. Перамовы ўнясуць яснасць у будучыню NATO. Трамп неаднаразова называў вайсковы саюз састарэлай арганізацыяй і абвінавачваў еўрапейскіх хаўруснікаў ЗША ў тым, што яны не даплачваюць грошай у агульны бюджэт. Апошнім жа часам у Вашынгтоне ўсё часцей падкрэсліваюць, што ЗША адданыя сваім абавязанням у абароне хаўруснікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках