19 красавiка 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары назвалі самы просты сакрэт здаровага сэрца

11
Лекары назвалі самы просты сакрэт здаровага сэрца

Даследаванне правялі спецыялісты з Вышэйшай школы аховы здароўя Гарварда.

Спецыялісты з Вышэйшай школы аховы здароўя Гарварда даводзяць, што падтрымліваць роўны і добры настрой вельмі важна для паляпшэння функцый міякарда. Людзі, не схільныя да агрэсіўных выхадак, маюць меншую рызыку праблем з сэрцам, заявілі яны, піша healthyliving.com.ua.

Гарвардскія даследчыкі адзначылі, што калі чалавек знаходзіцца ў добрым настроі, ён не падазрае, якія змены адбываюцца ў ягоным арганізме. У такім стане зніжаецца імавернасць інфаркту і іншых парушэнняў у сэрцава-судзіннай сістэмы.

Са слоў спецыялістаў, жыццё сучасных людзей поўнае стрэсавых сітуацый, што значна зніжае здольнасць быць памяркоўнымі. Раздражняльнасць становіцца ўсё больш распаўсюджанай - многія зрываюцца, крычаць і злуюцца па зусім нязначных прычынах.

Аднак, як адзначаюць навукоўцы, у спакойных людзей арганізм больш здаровы.

«Рызыка кардыялагічных захворванняў у іх на 50% ніжэйшая, таксама іх паказчыкі адрозніваюцца нармальным узроўнем халестэрыну, артэрыяльнага ціску і адсутнасцю схільнасці да атлусцення», - распавялі навукоўцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках