20 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя ездзіць па слядах «Белсата»

7
Міліцыя ездзіць па слядах «Белсата»

Пасля з'яўлення сюжэтаў на тэлеканале, незалежныя журналісты атрымліваюць пратаколы.

- Як толькі мы едзем кудысьці здымаць сюжэт, і ён з'яўляецца на Youtube або на тэлеканале «Белсат», адразу едуць міліцыянты складаць пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ, - абураецца гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі.

Участковы міліцыянт з Мазыра Андрэй Паўленка даслаў гомельскім журналістам-фрылансерам Канстанціну Жукоўскаму і Андрэю Толчыну адміністрацыйны пратакол, у якім абвінавачвае іх у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для польскага тэлеканала «Белсат» без акрэдытацыі ў беларускім МЗС, піша baj.by.

- Прыпісваюць нам статус замежных журналістаў, а потым абвінавачваюць у парушэнні закона аб СМІ і складаюць адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкула 22.9 КаАП. Відавочна, выконваюць нейкі план у колькасці выяўленых парушэнняў. Гэта мэтанакіраваны пераслед за фрылансерскую працу, - перакананы Жукоўскі.

У Мазыры фрылансеры распытвалі Алену Страху пра інцыдэнт, які адбыўся з яе грамадзянскім мужам Андрэем і супрацоўнікамі АМАП.

Апошнія ўначы ў канцы красавіка ў цывільным адзенні і масках забраліся на тэрыторыю прыватнай сядзібы, каб затрымаць Андрэя нібыта за крадзеж электразварачнага апарата. Выклікалі праз грукат у двары, бо той нібыта зачапіў незнарок аўтамабіль, які стаяў у завулку, і напалі з-за кута хаты. У выніку двое супрацоўнікаў АМАП атрымалі нажавыя раненні.

У сюжэце пад назвай «Жыхары Мазыра падтрымліваюць мужчыну, які парэзаў міліцыянтаў», паказаным на тэлеканале «Белсат» 4 траўня выкарыстаны фрагменты інтэрв'ю з Аленай Страхой - сведкай арганізацыі затрымання ўначы яе грамадзянскага мужа.

Адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына павінны разглядацца па месцы жыхарства - у раённых судах Гомеля.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках