28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Навіцкі ў космасе засумаваў па смажанай бульбе

2
Алег Навіцкі ў космасе засумаваў па смажанай бульбе
АЛЕГ НАВІЦКІ
ФОТА: ROSCOSMOS.RU

Беларус знаходзіцца на МКС ужо больш за паўгода - з лістапада 2016 года.

Планавалася, што ён вернецца на Зямлю ў сярэдзіне траўня, аднак пасадку перанеслі на 2 чэрвеня - «на цэлых 17 дзён!», як напісала ягоная жонка Юлія ў сваім дзённіку на сайце Раскосмасу. Напярэдадні вяртання мужа яна распавяла, як Алег рыхтуецца да пасадкі, піша kp.by.

«Хочацца шкоднай ежы»

«Днямі Алег зрабіў першую кулінарную замову на пасадку. Я яго ўжо некалькі разоў «мучыла» пытаннем: «Што б смачненькае ён больш за ўсё хацеў, каб я прыгатавала яму адразу пасля прызямлення?» Ён увесь час адмахваўся: «Пачакай, пакуль не ведаю, яшчэ шмат часу наперадзе». І вось, нарэшце, я пачула: «смажанае бульбы, смажаных свіных рабрынак і твой фірмовы бульбяны пірог. Хочацца ўсяго шкоднага і не карыснага». Наконт бульбы я нават не сумнявалася. Які ж беларус яе не любіць? У нас, дарэчы, Рытуля (малодшая дачка. - Рэд.) у гэтым плане пайшла ў тату. Яна любіць камякі. Можа есці хоць два разы на дзень. І калі ад кашы ці супу часам адмаўляецца (сціскае губкі, моршчыць носік і матае галавой, нешта накшталт, "не хачу"), то ад камякоў яшчэ ні разу.

Дарэчы, у першым палёце Алег таксама замаўляў да пасадкі бульбу... А крыху пазней муж замовіў яшчэ і кіслай капусты. Давялося за некалькі дзён да пасадкі квасіць...

Дарэчы, усім касманаўтам за некалькі месяцаў да палёту даецца пералік прадуктаў, якія ёсць у рацыёне, і яны складаюць сабе меню. У адпаведнасці з уласнымі перавагамі. Праўда, тут існуе адзін нюанс, пра які папярэджваюць і медыкі, і касманаўты: нельга складаць меню толькі са сваіх ўлюбёных прадуктаў. Ніхто не ведае, чаму так адбываецца, але факт застаецца фактам: тыя прадукты, якія падабаюцца на Зямлі, могуць цалкам не падабацца ў космасе, і наадварот. Таму трэба пастарацца па магчымасці разнастаіць меню, тады не будзе ніякіх праблем...

Шмат каму з касманаўтаў на арбіце вельмі не стае садавіны. Вядома, грузавікі дастаўляюць туды некалькі разоў на год патроху свежых яблыкаў, апельсінаў і мандарынаў. Але гэтага, натуральна, не стае. Таму часцяком (і гэта можна ўбачыць у навінавых сюжэтах) адразу пасля прызямлення, як толькі хлопцаў дастаюць з апарата, іх частуюць яблыкамі».

Першыя крокі дачкі тата ўбачыў з космасу

МАЛОДШАЙ ДАЧЦЭ АЛЕГА РЫЦЕ НАДОЕЧЫ СПОЎНІЎСЯ ГОДЗІК. ПАКУЛЬ ТАТА БЫЎ У КОСМАСЕ, ЯНА ПАДРАСЛА І НАВУЧЫЛАСЯ ХАДЗІЦЬ. ФОТА: ROSCOSMOS.RU

«Учора ўвечары, калі Алег чарговым разам патэлефанаваў, я пытаюся ў яго, ці ж паспеў ён паглядзець тыя шматлікія відэа з Рытай, якія я яму адправіла. Ён адказаў, што ўдзень няма часу правяраць пошту. А цяпер нават калі захоча, то не зможа. Ён закапаў вочы, зрэнкі пашыраныя, ён нічога не бачыць, усё расплываецца. І нават мой нумар набіраў навобмацак. Чарговы медыцынскі экспэрымент - праверка вастрыні зроку.

Апошнія некалькі дзён я закідала мужа Рытулінымі відэа. 25 красавіка ёй споўніўся годзік. Увечары зайшлі павіншаваць хросныя і сябры. Я, натуральна, здымала і фатаграфавала ўсё: і нашу падрыхтоўку, і імянінніцу, і гасцей, і тое, як дачка гуляла з новымі цацкамі. А паколькі тыдні два назад яна пачала сама хадзіць, то сюжэты з ёй цяпер атрымліваюцца цікавейшымі, больш смешнымі і кранальнымі. Дарэчы, яе першыя самастойныя крокі наш тата змог убачыць у той жа дзень - кадры адразу ж паляцелі на арбіту. Мы стараемся, каб Алег не прапускаў такія важныя падзеі...

... Днямі ў Алега павінны будуць пачацца трэніроўкі для спуску з інструктарамі на Зямлю. І наогул цяпер дадасца шмат працы для падрыхтоўкі да пасадкі. Мы з Яначкай (старэйшая дачка. - Заўвага.) таксама пачынаем паціху рыхтавацца да сустрэчы з татам. У нас з ёй шмат розных задумак. Рыта пакуль ўдзелу ў падрыхтоўцы не бярэ. Яе галоўная задача - менш капрызіць і добра спаць, каб не перашкаджаць нам...»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках