23 красавiка 2024, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - хакеістам: Кожны на «Мэрсэдэсе» ездзіць, а выніку няма

47
Лукашэнка - хакеістам: Кожны на «Мэрсэдэсе» ездзіць, а выніку няма

Дыктатар загадаў плаціць хакеістам толькі за вынік.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб пытаннях развіцця хакея ў Беларусі заявіў аб тым, што плаціць добрыя грошы варта толькі за канкрэтны вынік.

- Будзе вынік - будзе заробак. Вы ведаеце мае патрабаванні. Калі вы гатовыя сёння зарабіць грошы самі, без дзяржаўных датацый, плаціце колькі хочаце. Але калі вы з бюджэту народныя грошы сёння бераце, будзьце добрыя адпрацоўваць, - адзначыў правадыр на нарадзе аб пытаннях развіцця хакея ў Беларусі 25 траўня, піша БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, авансы за гульню павінны быць мінімальнымі, а астатнія выплаты - толькі за вынік.

- А то кожны на «Мэрсэдэсе» ездзіць, а выніку няма. Таму ўстанавіце нармалёвы заробак за гульню, а за вынік дадайце. І трэба істотна прызавыя і іншае дадаваць за вынік на ўнутраным чэмпіянаце. Тады будуць гуляць тут, - падкрэсліў правадыр. На ЧС у хакеі ў 2014 годзе беларуская каманда заняла 7-е месца. - Што будзе ў 2021 годзе? Падумайце, які падарунак ў 2021 годзе вы зробіце беларускаму народу.

Нагадаем, 20 траўня асацыяцыю «Федэрацыя хакея Беларусі» ўзначаліў ужо былы старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках