24 красавiка 2024, Серада, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску міліцыянты патрапілі ў ДТЗ разам з затрыманымі

27
У Менску міліцыянты патрапілі ў ДТЗ разам з затрыманымі
ФОТА: МДУ МНС

Службовы ВАЗ Цэнтральнага РУУС рэзнуўся ў прыпаркаваны грузавы аўтамабіль.

У Менску на вуліцы Іллінскай службовы ВАЗ Цэнтральнага РУУС рэзнуўся ў прыпаркаваны грузавы аўтамабіль. У аўто знаходзіліся два супрацоўнікі міліцыі, а таксама затрыманы правапарушальнік і ягоная маці. Пра аварыю паведамілі tut.by відавочцы. Інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ Цэнтральнага раёна.

Як распавялі ў ДАІ Цэнтральнага раёна, аварыя адбылася пад 17.00.

- Службовы аўтамабіль рухаўся вуліцай Іллінскай, з боку вуліцы Княгінскай у кірунку Мястроўскай. Аўтамабіль рухаўся ў другой паласе, а затым збочыў направа і ўчыніў наезд на прыпаркаваны грузавік. У грузавіку нікога не было. Прычыны ДТЗ высвятляюцца, - распавялі ў ДАІ Цэнтральнага раёна.

ФОТА: МДУ МНС

У аўтамабілі знаходзіліся чатыры чалавекі - два міліцыянты, затрыманы правапарушальнік і ягоная маці. Усе яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і дастаўленыя ў шпіталь. Менская ДАІ праводзіць праверку гэтага факту. Пасажырку заціснула ў салоне - для яе дэблакавання спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках