19 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся новы тып махлярства з грашыма

26
У Беларусі з'явіўся новы тып махлярства з грашыма

Цяпер ашуканцы «правяраюць» кампутары на прадмет збояў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у Беларусі пашыраецца новы тып махлярства з серыі «праверкі вады» - памятаеце, гэта калі тысячы даверлівых людзей узяліся на нібыта «дыягнаставаныя» ашуканцамі праблемы і за шалёныя грошы купілі звычайныя фільтры для кранаў.

Пасля была яшчэ «праверка вокнаў» з той жа серыі.

І вось цяпер новая схема - ашуканцы абтэлефаноўваюць кватэры з прапановай праверыць кампутар.

Прычына сфармуляваная грувастка і лёгка можа ўвесці ў зман недасведчанага ў тэхніцы чалавека:

Голас у слухаўцы кажа, што ў дом неўзабаве будзе пракладзенае аптычнае валакно (сучасны кабель, праз які інтэрнэт робіцца ў разы хутчэйшым) і для таго, маўляў, каб пры падключэнні аптычнага валакна не было ніякіх перагрэваў і хібаў, трэба праводзіць праверку тэхнікі. Кажуць, што «ўсё ўзгоднена з гарвыканкамам» і «праверка - агульнагарадская».

Калі чалавек згаджаецца і прымае візіт «спецыялістаў», то прэзентабельна адзеты маладзён-«праграміст» закідвае тэхнічнымі фразамі і пераконвае ахвяру, што і тая дэталь кампутара ледзь дыхае, і гэтая праз месяц перагарыць, ды і наогул - сучасныя інтэрнэт-сістэмы ўжо не змогуць спалучацца з такой «састарэлай» або «няспраўнай» тэхнікай.

Такім чынам, чалавека схіляюць да дарагога рамонту, у якім няма патрэбы - напраўду аптычнае валакно не можа выклікаць праблем з тэхнікай.

Вядома, што «рамонт» могуць выканаць адразу на месцы, нават калі ў небаракі не будзе ўсёй патрэбнай сумы - аплата расцягнецца згодна з падпісаным кантрактам.

Будзьце пільнымі - як паказвае досвед іншых, вярнуць грошы і аспрэчыць пункты падпісанага кантракту надзвычай складана.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках