19 красавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым зоймуцца школьнікі, пакуль спіць Коля

36
Чым зоймуцца школьнікі, пакуль спіць Коля

У Мінадукацыі распавялі, што будзе адбываецца ў школах да пачатку заняткаў а 9 раніцы.

Да пачатку школьных заняткаў а 9 раніцы, у дзяцей, якіх прывялі раней, могуць быць факультатывы, творчыя заняткі, размінка, класныя гадзіны і магчымасць давучыць урокі. Як з максімальнай карысцю правесці гэты час, наважыць адміністрацыя навучальных устаноў. Пра гэта распавяла прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая, паведамляе tut.by.

Нагадаем, што нягледзячы на тое, што заняткі пачнуцца а 9 раніцы, для зручнасці бацькоў, якім рана на працу, школы будуць адкрытыя з 8 гадзін. Педагогі паглядзяць за дзецьмі да пачатку ўрокаў.

- Адміністрацыі школ будуць вызначаць і карэктаваць свой расклад, каб гэту гадзіну выкарыстоўваць для справы. Напрыклад, дзеці могуць у гэты час дарабляць хатнія заданні, - заўважыла яна.

З нагоды скарачэння працягласці школьных пераменаў прадстаўніца Мінадукацыі падкрэсліла, што гэта самы добры варыянт, каб урокі не сканчаліся позна.

- Каб дзеці хадзілі ў гурткі і музычныя школы, самы аптымальны варыянт скараціць на пяць хвілін пару перапынкаў. Гэта ні на што не ўплывае. Перапынак паміж першай і другой зменамі будзе не 20 хвілін, а 15, паміж заняткамі не менш за 10 хвілін. Замест вялікіх перапынкаў могуць быць вялікія перапынкі пасля другога і трэцяга ўрока па 15 хвілін.

З яе слоў, прапанаваныя змяненні дадуць магчымасць скараціць працягласць пераменаў на 30 хвілін. Гэта значыць заняткі скончацца так, як калі б яны пачыналіся а 8.30 раніцы.

Суразмоўніца адзначыла, што ў сувязі з тым, што заняткі будуць пачынацца а 9 раніцы, у ведамства паступіла шмат зваротаў ад бацькоў. Сярод іх таксама былі прапановы скараціць працягласць перапынкаў.

Нагадаем, 12 траўня Лукашэнка даручыў перагледзець графік працы школ. «Раней 9 раніцы ўрокі пачынаць не трэба», - заявіў дыктатар.

Пасля гэтага ў многіх школах задумаліся пра новы графік працы з 1 верасня. Навучальныя ўстановы, якія працуюць у дзве змены, разглядаюць варыянт пачынаць заняткі а 8.30 або 9.00, якія працуюць у адну змену - з 9.00.

Як падкрэслівае Мінадукацыі, па СанПіН аптымальны час пачатку заняткаў у школе - 9 раніцы. Паводле такога графіку ўжо працуе траціна навучальных устаноў Беларусі, яшчэ траціна пачынае заняткі а 8.30.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках