26 красавiка 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал КДБ і мытнай службы ўзначаліў буйны бізнэс

18
Генерал КДБ і мытнай службы ўзначаліў буйны бізнэс

На пасадзе намесніка старшыні КДБ Васіль Дземянцей "славуты" скандальнымі заявамі на адрас Захаду і апазіцыі.

Генерал дзяржбяспекі і мытнай службы Васіль Дземянцей узначаліў буйны прыватны бізнэс-актыў, звязаны з мытным афармленнем і перамяшчэннем грузаў праз мяжу, якую раней ахоўваў па родзе сваёй службы на кіруючых пасадах у КДБ і ДМК, піша ў сваім расследаванні блогер d-zholik.

Скандальную славу Дземянцей атрымаў з'яўляючыся першым намеснікам старшыні КДБ праз гучныя заявы аб «памкненнях» замежных спецслужбаў, у тым ліку ЗША, у «дэстабілізацыі» палітычнага становішча ў Беларусі (аж да інтэрвенцыі), «фінансаванні» Захадам беларускай апазіцыі, стварэнні ў сумежных краінах апорных баз уздзеяння і пунктаў сачэння, падрыхтоўцы баевікоў у лагерах Літвы і Польшчы і стварэнні груп для звяржэння канстытуцыйнага ладу ўсімі магчымымі відамі экстрэмісцкай дзейнасці, уключаючы тэрарызм, выкрыванні змовы з мэтай сілавога захопу ўлады радыкальнай апазіцыяй пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года...

Як адказны за рэпрэсіі КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі Васіль Дземянцей на працягу дзесяці гадоў знаходзіўся ў «чорным спісе» асобаў, якім быў забаронены ўезд у ЕЗ.

У ліпені 2007 года Дземянцей разам з тагачасным кіраўніком КДБ Сцяпанам Сухарэнкам пазбавіліся сваіх пасадаў, пасля чаго ў СМІ з'явілася інфармацыя пра іх арышт.

Пазней у інтэрв'ю расейскай газеце «Завтра» Аляксандр Лукашэнка агучыў наступнае: «У нас старшыня КДБ нядаўна зляцеў з пасады. Ён гатоўкай плаціў будаўнікам свайго дома, прама з пачкі. Пытаю: «Дзе ўзяў грошы?» «Мне ў Расеі далі пазыку». «Скажы адрас». Праверылі, адрасу няма. Вось і ўсё, прагналі».

Праз няпоўны год Дземянцей указам Лукашэнкі быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта, аднак праз тры гады зніжаны ў пасадзе.

Практычна адразу пасля зняцця з яго санкцый ЕЗ у пачатку 2016 года экс-чэкіст Дземянцей падаў у адстаўку з пасады начальніка Гарадзенскай рэгіянальнай мытні і сышоў у прыватны бізнэс, непасрэдна звязаны з ягонай службай на дзяржаўнай мяжы і мытні.

Першы намеснік старшыні КДБ Беларусі генерал-маёр Васіль Дземянцей

Генерал КДБ і ДМК працаўладкаваўся намеснікам дырэктара ТАА «Брэміна груп», пазіцыянуе сябе нацыянальным лагістычным аператарам у галіне мытнай і складской лагістыкі і які мае транспартна-лагістычныя цэнтры ў пунктах пропуску «Бераставіца» і «Брузгі», што знаходзяцца ў зоне адказнасці Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, якую да самай адстаўкі на працягу пяці гадоў узначальваў Васіль Дземянцей.

На пасадзе намесніка дырэктара камерцыйнай фірмы паралельна ўзначальваў будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу «Брэміна-Ворша» (п. Балбасава, Аршанскі раён), якому плануецца надаць фактычны статус афшорнай зоны. Кошт інвестпраекта ацэньваецца ў сотні мільёнаў і прадугледжвае будаўніцтва соцень тысяч вытворчых, складскіх і адміністрацыйна-офісных памяшканняў.

Усяго за некалькі месяцаў адстаўны генерал зрабіў галавакружную кар'еру ў бізнэсе і зусім нядаўна ўзначаліў ТАА «Брэміна груп». Прыналежнасць свайго новага дырэктара да КДБ кампаніяй не афішуецца. Пры гэтым адкрыта пазіцыянуецца ягонае высокае званне і становішча, якое ён займаў у мінулым у дзяржаўнай мытнай службе Беларусі як гарантыя адсутнасці ў будучыні праблем у кампаніі, яе ўласнікаў і контрагентаў.

Генерал КДБ як кіраўнік кампаніі актыўна перасоўваецца па Заходняй Еўропе і праводзіць дзелавыя сустрэчы з прадстаўнікамі замежных бізнэс-колаў і патэнцыяльнымі інвестарамі, што знаходзяцца ў няведанні пра абставіны ягонай біяграфіі. Хоць у будучыні ім могуць моцна адгукнуцца кантакты з былым кіраўніцтвам беларускага філіяла ФСБ.

Дземянцей Васіль Іванавіч нарадзіўся ў 1954 г. у в. Застарынне Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

У 1981 г. скончыў Паўночна-Заходні завочны політэхнічны інстытут, у 1985 годзе - Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 1999 - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

У 1983 года прыняты на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. Службу праходзіў на пасадах оперупаўнаважанага, старэйшага оперупаўнаважанага Лепельскага раённага аддзела і аддзела УКДБ БССР Віцебскай вобласці, начальніка Лепельскага РА, намесніка начальніка аддзела, намесніка начальніка службы, начальніка аддзела УКДБ Рэспублікі Беларусь Віцебскай вобласці.

У 1996 годзе прызначаны намеснікам начальніка УКДБ Віцебскай вобласці, у 2001 годзе - начальнікам Упраўлення.

У 2005-2007 гг. - першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

З 2008 да 2011 гг. - намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.

З 2011 да 2016 гг. - начальнік Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Ганаровы супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках