29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Якубовіч «трымае» слова

17
Як Якубовіч «трымае» слова
Павел Якубовіч
ФОТА: BELTA.BY

Пасля выпадку з актывістам «Еўрапейскай Беларусі» галоўны рэдактар выглядае выртым жалю.

12 верасня 2016 года пасля ўдзелу ў якасці назіральніка на выбарах быў затрыманы нібыта за «распіццё спіртных напояў» актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў. Аднак, згодна з дакументамі медыцынскай экспэртызы, праведзенай у наркадыспансеры на вул. Перадавой, куды Кулакова даставілі супрацоўнікі міліцыі а 00:50, у яго выяўлена ў двух пробах усяго 0,18 і 0,198 праміле, на што лекар псіхіятр-нарколаг А. А. Ждановіч даў выснову: «Стан алкагольнага ап'янення адсутнічае».

А вось ужо на другой экспэртызе, праведзенай а 2:05 у спецізалятары Першамайскага РУУС, цудоўным чынам аказалася ўжо 0,5 праміле, нібы Кулакову атрымалася распіваць алкаголь будучы пад арыштам у міліцэйскім участку ці машыне, піша «Беларускі дакументацыйны цэнтр».

Хутчэй за ўсё, гэтая гісторыя ўжо даўно б забылася, калі б да яе не падключылася галоўная дзяржаўная газета «Советская Белоруссия», якая ў фельетоне «Скверная история» пад аўтарствам Ігара Шубіна ў найлепшых традыцыях савецкай прэсы зняславіла Леаніда і паведаміла няпэўную інфармацыю пра тое, што нібыта ў яго выяўлена «ў крыві блізу 1 праміле алкаголю». Г.зн. аўтар артыкула, зусім не саромеючыся, завысіў звесткі другой экспэртызы ў 2 разы, а першай дык увогуле ў 5 разоў!

Леанід Кулакоў напісаў некалькі заяваў, у тым ліку і ў Міністэрства інфармацыі, патрабуючы публікацыі зняпраўджання і прабачэнняў, вынікам якіх стала асабістая сустрэча галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» Паўла Якубовіча і актывіста. Якубовіч у прысутнасці адваката паабяцаў апублікаваць зняпраўджанне і прабачэнні. Тады пра гэтую сустрэчу напісалі ў беларускай незалежнай прэсе, у тым ліку ў газеце «Наша Ніва».

Прайшло два месяцы, і Кулакоў дачакаўся адказу ад Якубовіча. Праўда, зусім не такога, як было яму абяцана. Адказ ён атрымаў не ў выглядзе публікацыі абвяржэння і афіцыйных выбачэнняў у «Советской Белоруссии», а ў выглядзе адпіскі, нават не ад самага Якубовіча, а ягонага намесніка Лябедзіка, палічылі, што для развязання канфлікту цалкам дастаткова... публікацыі ў «Нашай Ніве»!

Леанід Кулакоў так пракаментаваў гэты ліст журналістам:

«Самае крыўднае, што Якубовіч на першы погляд зрабіў уражанне прыстойнага і сумленнага чалавека. Ён у прысутнасці майго адваката абяцаў даць зняпраўджанне. Гэтак жа ён папрасіў мяне напісаць сваю версію таго, што адбылося, нібыта ён пад маёй нататкай дасць сваё зняпраўджанне. Ён нават абяцаў вылучыць мне ганарар на падпіску «Народнай Волі». Я адаслаў у рэдакцыю «Советской Белоруссии» асабіста на імя П. Якубовіча свой артыкул заказным лістом з паведамленнем. Але апавяшчэння няма і па сёння. Чамусьці замест адказу П. Якубовіча, мне дае адказ першы намеснік галоўнага рэдактара М. П. Лябедзік. Ён робіць цалкам абсурдная заява і спасылаецца на газету «Наша Ніва», сцвярджаючы, што беларускай грамадскасці ўжо вядомы факт прынясення прабачэння! Але чытачы «Советской Белоруссии» ў сілу сваіх поглядаў, хутчэй за ўсё, і не чытаюць «Наша Ніву», і нават і не падазраюць, што Якубовіч на словах прынёс мне свае прабачэнні. Зноў жа, ці мала чаго я мог расказаць незалежным журналістам. Я цалкам шчыра паверыў галоўнаму рэдактару дзяржаўнага выдання. У выніку, Якубовіч выглядае цяпер у маіх вачах баязліўцам і ілгуном, які не адказвае за свае словы. Вось цяпер i думай, як можна давяраць дзяржаўным выданням, якія публікуюць паклёп і не нясуць за гэта ніякай адказнасці? Тады я Якубовічу сказаў, што не хачу звяртацца ў суд і патрабаваць кампенсацыю, маўляў, лепш па-чалавечы разабрацца на месцы. А вось выйшла так, што мяне падманулі самым нахабным чынам: у вочы, пры адвакаце (цяпер я рады, што пры сустрэчы быў сведка) гаварылі адно, а на справе зрабілі іншае. Я ўпэўнены, што паводле ўсіх правілаў і законаў менавіта тая газета, якая апублікавала паклёп і абразы на чалавека, павінна апублікаваць і зняпраўджанне з выбачэннямі».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках