24 красавiка 2024, Серада, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевіка «ЛНР» з Беларусі адправілі лячыцца ад алкагалізму

18
Баевіка «ЛНР» з Беларусі адправілі лячыцца ад алкагалізму
ІВАН ЯРАВЫ

Іван Яравы, які абяцаў разагнаць Майдан у Беларусі, трапіў у ЛПП пасля «святкавання» 9 траўня.

Былы баявік «ЛНР» Іван Яравы, які ваяваў на Данбасе супраць Украіны з лістапада 2014 да жніўня 2016 года, 25 траўня накіраваны судом Круглянскага раёна ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП).

Пра гэта паведаміў «Белсату» сам Іван Яравы.

Са слоў экс-баевіка, з моманту вяртання ў Беларусь з Данбаса (жнівень 2016 года) ён тройчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 17.3 КоАП (знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане), што і стала падставай для накіравання ў ЛПП. Апошні пратакол супраць Яравога міліцыя склала пасля таго, як былы баец ЛНР «адсвяткаваў» Дзень Перамогі 9 траўня.

«Ніякіх позваў не было. Раніцай а 6 забралі з дому, завезлі ў РАУС. Потым павезлі на суд і год ЛПП там абвясцілі (12 месяцаў - максімальны тэрмін знаходжання ў ЛПП, - «Белсат»). На судзе пракурор толькі гаварыў, адвакатка маўчала. Пасяджэнне суда хвілін 10 доўжылася», - распавёў Яравы.

Калі Яравы не абскардзіць пастанову суда, то праз 10 дзён пастанова ўвойдзе ў дзеянне і яго накіруюць у ЛПП.

Сістэма ЛПП прадугледжвае ізаляцыю асоб, якія пакутуюць на алкагалізм і наркаманію. Пры гэтым грамадзяне ў ЛПП не з'яўляюцца асуджанымі да пазбаўлення або абмежавання волі і не ўважаюцца адміністрацыйна арыштаванымі.

27-гадовы Іван Яравы з пазыўным «Пушкін» стаў вядомай асобай у Беларусі ў лютым 2016. На Данбасе Іван Яравы ваяваў у шэрагах «Казацкага палка ЯрГА». У кастрычніку 2015 года, пасля таго як Іван Яравы з'ездзіў на побыт дадому, яго затрымалі ў Воршы, пра што паведаміла газета «СБ. Беларусь сегодня» ў артыкуле «Гастарбайтэры вайны» (нумар ад 11 лютага 2016 года). Неўзабаве Яравы пацвердзіў «Радыё Свабода», што яго сапраўды затрымлівалі, але праз тыдзень выпусцілі з СІЗА, папярэдзіўшы аб крымінальнай адказнасці за найміцтва. Пасля гэтага «Пушкін» зноў паехаў на вайну.

Пачынаючы з лютага 2016 Яравы некалькі разоў размаўляў з журналістамі недзяржаўных СМІ. У адным з інтэрв'ю, між іншых, ён заявіў: «Калі ў Беларусі пачнецца Майдан, буду разганяць. Я супраць усіх вось гэтых... хто па-беларуску размаўляе».

У жніўні 2016 Яравы пакінуў Данбас і вярнуўся ў свой родны горад Круглае. Пасля вяртання «Пушкіна» на радзіму праваахоўнікі правялі ў яго доме некалькі ператрусаў, але ніякіх юрыдычных прэтэнзій да баявіка «ЛНР» не мелі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках