28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Вясна скончыцца цёплым з кароткачасовымі навальніцамі надвор'ем

Сіноптыкі: Вясна скончыцца цёплым з кароткачасовымі навальніцамі надвор'ем
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У апошнія травеньскія выходныя чакаецца цёплае і камфортнае надвор'е.

Магчымая невялікая воблачнасць, у дзённыя гадзіны будзе свяціць сонца, распавёў tut.by начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у суботу і ў ноч на нядзелю ў асобных раёнах на паўночным усходзе краіны, а удзень у нядзелю ў Гарадзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі будуць згушчацца непрацяглыя слабыя туманы.

Тэмпература паветра складзе ў суботу, 27 траўня, уначы +4… +10°С, удзень +16… +22°С.

У нядзелю ўначы +6… +12°С, удзень ад +15°С на паўночным усходзе да +28°С на паўднёвым захадзе краіны.

У Менску ў выхадныя чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ў суботу ўначы +7… +9°С, удзень +19… +21°С, у нядзелю ўначы +9… +11°С, удзень +22… +24°С,

У панядзелак Беларусь будзе знаходзіцца на паўднёвай перыферыі Скандынаўскага цыклона. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень у паўночных і цэнтральных раёнах рэспублікі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Раніцай і ўдзень узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ўначы +10… +16°С, на паўднёвым усходзе +8… +9°С; удзень +20… +27°С, на поўдні да +29°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках