19 красавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове распавялі пра псеўдавыбары ў Беларусі

3
У Малдове распавялі пра псеўдавыбары ў Беларусі
Павал Сапелка

Выбарчая «мадэль» ў Беларусі знарок нівеліруе ролю апазіцыйных партый.

Юрыст Павел Сапелка быў запрошаны ў якасці экспэрта на міжнародную канферэнцыю, дзе абмяркоўвалася пытанне аб змене выбарчай сістэмы Рэспублікі Малдова, паведамляе сайт spring96.org.

Сярод іншага там разглядаліся аргументы «за» і «супраць» мажарытарнай сістэмы, якая захоўваецца ў Беларусі. Дарэчы, наша дзяржава - адзіная ў постсавецкім рэгіёне, дзе парламент абіраецца адноснай большасцю галасоў.

Павел Сапелка, які мае досвед экспертна-аналітычнай працы ў рамках маніторынгавай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», падзяліўся з удзельнікамі форуму сваім бачаннем адносна пераваг і недахопаў мажарытарнай сістэмы, грунтуючыся на беларускіх рэаліях.

«Мажарытарная сістэма пры сваіх нешматлікіх перавагах валодае істотнымі недахопамі, якія не дазваляюць яе рэкамендаваць у якасці выбарчай мадэлі. Між іншым, яна аслабляе партыі і нівеліруе іх ролю ў палітычным жыцці краіны, не дазваляе ажыццяўляць эфектыўную гендэрную палітыку», - мяркуе праваабаронца.

Удзельнікам мерапрыемства было прадстаўлена даследаванне «Праектаванне выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Малдова», аўтары якога, як адзначаецца на сайце арганізатараў, паспрабавалі адказаць на галоўнае пытанне, што бударажыць грамадскае жыццё Кішынёва апошнія тры месяцы: у якой меры змена выбарчай сістэмы можа стаць развязаннем незадаволенасці насельніцтва, ці можа яна палепшыць палітычны клас, і калі так, то якая выбарчая сістэма прынясе найбольшую выгаду і найменшую шкоду? Аўтары даследавання сцвярджаюць: нягледзячы на тое, што ў актуальнай выбарчай сістэмы ёсць свае недахопы, значныя змены ў яе структуры могуць аказаць глыбокі ўплыў на палітычнае жыццё і ўмацаванне дэмакратыі ў Малдове: Не зразумела, якім будзе вынік радыкальнай рэформы ў пераходзе ад адной выбарчай сістэмы да іншай, экспэрты сфармулявалі шэраг рэкамендацый, у тым ліку - прыняцце прапарцыйнай выбарчай сістэмы паводле адкрытых спісах; фармаванне шматмандатнай выбарчых акругаў з улікам існуючых адміністрацыйных структур; зніжэнне выбарчага парога для палітычных партый, якія ідуць асобна; скасаванне заканадаўча вызначанага парога для незалежных кандыдатаў і іншае.

Дадамо, што ў рабоце канферэнцыі «Варыянты і матывы рэфармавання выбарчай сістэмы Рэспублікі Малдова. Параўнаўчы міжнародны досвед», якую 23 траўня ў Кішынёве арганізавала Асацыяцыя Promo-LEX, бралі ўдзел экспэрты з Вялікабрытаніі, Літвы, Грузіі, Украіны, Беларусі і Арменіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках