25 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікі ўпрошваюць выпускнікоў ісці на канцэрт расейскага поп-спевака

25
Настаўнікі ўпрошваюць выпускнікоў ісці на канцэрт расейскага поп-спевака

Менскіх выпускнікоў далей зганяюць на канцэрт Ягора Крыда.

30 траўня апошні званок празвініць ва ўсёй краіне. І, відавочна, большасць менскіх школьнікаў цэнтралізавана адзначаць выпускны ў «Мінск-Арэне» на канцэрце. Дыскусія пра тое, што ў сталічных школах у рэкамендацыйна-абавязковым парадку прапанавалі правесці выпускны такім чынам, разгарэлася ў сацсетях, піша kp.by.

Усе сталічныя школы атрымалі лісты-рэкамендацыі. Цяпер настаўнікі прапануюць і нават упрошваюць выпускнікоў 11-х класаў ісці на канцэрт «Апошні званок».

- У лістах толькі рэкамендацыя. Гарадскія ўлады нам кажуць: загаду не было, ва ўсіх ёсць магчымасць адмовіцца. Але напраўду такія лісты раўназначныя загаду, - расказвае настаўнік адной з менскіх школ Алена Іосіфаўна. - Нашы настаўнікі ходзяць па школе і ўпрошваюць дзяцей. Даслоўна ўчора была нарада, дзе сказалі, што мы павінны конча распаўсюдзіць 22 білеты ці будзем плаціць самі. У нашай школе адміністрацыя не прымушае дзяцей ісці на канцэрт і не будзе помсціць за гэта. Але я ведаю, што ў іншых навучальных установах і дзеці і бацькі ідуць у «Мінск-Арэну», бо баяцца, што дзецям за ігнараванне канцэрта адпомсцяць на іспытах. Гэта падаецца пад такім соусам: мы арганізуем вольны час дзяцей. Але дзеці розныя, і не ўсе слухаюць Ягора Крыда. Хаця многія бацькі кажуць: «Не, лепей няхай ідуць на канцэрт, чым збяруцца дзе-небудзь і нап'юцца». Апошнім часам стала проста невыносна: колькасць прымусу ўжо надмерная! Кожны тыдзень прыходзіць 5-6 загадаў, куды пайсці дзецям. Школа задушана - весці дзяцей кудысьці не на загад ўжо ніхто не хоча.

Ідэя зладзіць глабальны выпускны з'явілася ў прыватнай кампаніі «Медыя Куб». Як прызнаўся намеснік дырэктара Максім Прыхадоўскі, яму крыўдна, што добрую справу спрабуюць ператварыць у гісторыю з прынукай.

- Нам падалося, што гэтая ідэя цікавая, бо фармат такіх мерапрыемстваў вельмі папулярны ў Расеі, Украіне і Балтыі. У Маскве, напрыклад, выпускны паходзіць у «Алімпійскім». Мы зрабілі прапанову «Мінск-Арэне», якая і выступіла арганізатарам імпрэзы. Чаму выбралі менавіта Ягора Крыда і MBAND? Мы правялі галасаванне ў сацсетках, і гэтыя выканаўцы былі ў топе спісу. Калі мы прапанавалі ў Міністэрстве культуры падтрымаць нас, яны, вядома, пагадзіліся. У лістах няма прынукі. Больш за тое, некаторыя школы не могуць пайсці на мерапрыемства, бо ўжо запланавалі выпускны за межамі Менска. Мы таксама выдалі 1 000 квіткоў для дзяцей з маламаёмных сем'яў, запрасілі на канцэрт пераможцаў міжнародных алімпіяд і творчых конкурсаў. «Апошні званок» - мерапрыемства з добрымі намерамі, падтрымліваецца ОНТ. Не ведаю, што трэба яшчэ зрабіць, каб людзі былі задаволеныя, - распавёў нам Максім Прыхадоўскі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках